У Белгародскай вобласці шукаюць дыверсантаў УСУ
Губернатар Белгародскай вобласці Расеі Вячаслаў Гладкоў інфармуе, што на тэрыторыю вобласці нібыта зайшлі дыверсанты УСУ.
Раней легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус заявілі, што занялі населены пункт Козінка Белгародскай вобласці, а ў пункт Грайворан зайшлі перадавыя атрады.
Агенцыя УНІАН перадае, што ў Белгародскай вобласці чуваць выбухі, мясцовых жыхароў праз тэлефонную сувязь заклікаюць эвакуявацца. Але Вячаслаў Гладкоў у адказ абвінавачвае Украіну ў «інфармацыйнай атацы на вобласць, якая заклікае да панікі». Ён пацвердзіў факт абстрэлу Грайваранаўскага раёну, але паведаміў аб адсутнасці параненых і загінулых. Улада, паводле яго, не паведамляла аб эвакуацыі насельніцтва.
Як вядома, «Рускі добраахвотніцкі корпус» (РДК) — гэта узброенае фармаванне, створанае правымі актывістамі, якія эмігравалі з Расеі і ваююць на баку Украіны.
Artykuł У Белгародскай вобласці шукаюць дыверсантаў УСУ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.