Сусветныя паланійныя медыя заклікаюць вызваліць Борыс і Пачобута
Сусветная асацыяцыя польскіх паланійных СМІ звяртаецца да свету з патрабаваннем вызваліць старшыню Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс і вядомага журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута.
Яны былі за кратамі з сакавіка 2021 года. Пазней Борыс змянілі меру стрымання на больш мяккую, Пачобут надалей застаецца за кратамі. Пачобута і Борыс спачатку абвінавацілі ў „рэабілітацыі нацызму” і „распальванні нацыянальнай варожасці”. Днямі стала вядома, што Пачобута абвінавацілі ў „распальванні нацыянальнай варожасці” за тое, што ён назваў савецкае ўварванне 17 верасня 1939 года – агрэсіяй супраць Польшчы.
Таксама стала вядома, што журналісту выставілі дадатковае абвінавачанне – заклікі да санкцый. Анжаліцы Борыс, якая цяпер знаходзіцца пад “хатнім арыштам”, і Анджэю Пачобуту, які ўтрымліваецца ў СІЗА-1, пагражаюць вялікія тэрміны.
Паводле glosznadniemna.pl
Artykuł Сусветныя паланійныя медыя заклікаюць вызваліць Борыс і Пачобута pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.