“Еўрарадыё” ў Беларусі прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”
“Еўрарадыё” і яго сацыяльныя сеткі прызнаныя “экстрэмісцкім фармаваннем”. Такое рашэнне прыняло МУС Беларусі, паведамляюць праваабаронцы “Вясны“. Праўладныя каналы заяўляюць, быццам гэта было зроблена праз “заклікі да забойства дзяржаўных службоўцаў і чальцоў іх сем’яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе”.
У каментары “Еўрарадыё” адзначаецца, што рэдакцыя ніколі не заклікала забіваць дзяржслужбоўцаў і іх сем’і і не арганізоўвала і не каардынавала пратэсты. Мы асвятлялі іх — так, як і належыць сапраўдным журналістам. Працягваем асвятляць. І будзем працягваць. А па-трэцяе, адзначаецца ў каментары, калі ўжо так захацелася сілавікам наляпіць сваё кляймо на чарговае незалежнае медыя — калі ласка. У краіне, дзе па-ранейшаму “не да законаў”, ніяк не можам на гэта паўплываць.
Artykuł “Еўрарадыё” ў Беларусі прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.