Па цэнтры Менску прабеглі тысячы мужчын з голым торсам. ФОТА
У Менску прайшоў мужчынскі забег за нагоды сьвяткаваньня 23 лютага. Абавязковай умовай было бегчы з голым торсам. Беглі як вайскоўцы, супрацоўнікі МНС, так і звычайныя аматары бегу. Арганізатар імпрэзы – Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі.