Улад Савельеў: «„Пагоня“ на ровары — гэта сучасна»
![Улад Савельеў: «„Пагоня“ на ровары — гэта сучасна»](https://gdb.rferl.org/8104c194-8f42-44e8-b421-2c09b1b133b3_tv_w800_h450.jpg)
Пераможцам конкурсу Радыё Свабода на найлепшы дызайн для маек стаў аўтар выявы з «Пагоняй» на ровары. Дырэктар рэклямнага агенцтва, кіраўнік крэатыўнай дызайнэрскай групы, аўтар многіх папулярных праектаў Улад Савельеў — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».