Як Ладуцька адмовіўся адказваць на пытаньні пра карупцыю ў гарвыканкаме
![Як Ладуцька адмовіўся адказваць на пытаньні пра карупцыю ў гарвыканкаме](https://gdb.rferl.org/477BCD82-8FAC-4535-96F2-A4C992CA3A4C_w800_h450.jpg)
У сувязі з адстаўкай Мікалая Ладуцькі адразу ўзгадаўся працэс над ягоным былым намесьнікам Ігарам Васільевым, якому далі 14 год за хабар у паўмільёна даляраў. І вось чаму, калі я думаю пра Ладуцьку, мне згадваецца Васільеў, які цяпер сядзіць у калёніі «Віцьба-3».