Добавить новость
World News





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


У чым інтарэсы Захаду і беларускіх уладаў супадаюць?

Нягледзячы на розную матывацыю беларускія улады і Захад маюць адну агульную мэту - каб Беларусь заставалася незалежнай краінай. Для Захаду незалежнасьць Беларусі неабходна, каб спыніць палітычную і эканамічную экспансію Расеi, асабліва пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 года. Расея дагэтуль пакутуе ад думкі пра развал СССР і хоча ўтрымаць Беларусь па-за уплывам Эўрапейскага Зьвязу любой цаной.



Шчодрыя субсыдыі з Расеі былі асноўнай прычынай, чаму беларуская эканамічная мадэль праіснавала так доўга. Эканамічны крызіс ў Беларусі тлумачыцца найперш нежаданьнем Расіі плаціць занадта шмат за ляяльнасць Лукашэнкі. Амбасадар Расеі ў красавіку намякнуў, што рашэньнем эканамічных праблемаў Беларусі можа стаць увядзеньне ў краіне ў якасьці  валюты расейскага рубля. Калі беларускія ўлады пагадзіліся б, гэта было б сур'ёзным і, хутчэй за ўсё, сьмяротным ўдарам па беларускім рэжыме і падарвала б дзяржаўнасьць Беларусі.



Таму увядзеньне расейскага рубля, пра якое гавораць амаль штогод з сярэдзіны 1990-х, малаімаверна. У гісторыі цяжка знайсьці прыклад, калі аўтарытарныя рэжымы здавалі сваю незалежнасьць замежным краінам. Менавіта таму яны зьяўляюцца аўтарытарнымі, што хочуць захаваць усю ўладу ў краіне. З моманту свайго абраньня ў 1994 годзе, асноўнай мэтай Аляксандра Лукашэнка было назапасіць як мага больш улады. Менавіта для гэтага ён ініцыяваў шэраг рэфэрэндумаў, якія зьнішчылі падзел ўладаў і свабоду СМІ ў Беларусі.



Відавочна, што Расея несла вялікія выдаткі для падтрыманьня ляяльнасьці Менску. Страты для Расеі выявіліся ў дзесятках калі не сотнях мільярдаў


Страты для Расеі выявіліся ў дзесятках калі не сотнях мільярдаў даляраў.



даляраў, згубленых праз прадастаўленьне танных нафты, газу і іншых субсыдыяў. Калі эканамічная падтрымка недзеяздольных інстытутаў працягвалася б - Беларусь магла б пераўтварыцца ў яшчэ адну бяздонную дзірку ў бюджэце Расеі, кшталту Паўднёвай Асэтыі. Наўрад ці такі сцэнар найлепшы для разьвіцьця Расеі як сучаснай мадэрнізаванай дзяржавы.



Калі б Расея змагла адыйсьці ад псыхалягічных траўмаў развалу СССР і дазволіла б Беларусі разьвівацца як заможнай і ўстойлівай дзяржаве - яна шмат выйграла б ад гандлю і іншых формаў супрацоўніцтва. Улады


Псыхалягічныя траўмы пройгрышу халоднай вайны і праблемы з расейскамоўнай меншасьцю ў Прыбалтыцы моцна ўплываюць на замежную палітыку Расеі.



Беларусі доўга і пасьпяхова эксплюатавалі страх прыходу да улады ў Беларусі русафобаў. Але калі абсалютная большасьць гарадзкого насельніцтва Беларусі карыстаецца расейскай мовай - толькі наіўны можа успрымаць такі страх сур'ёзна. Аднак псыхалягічныя траўмы пройгрышу халоднай вайны і праблемы з расейскамоўнай меншасьцю ў Прыбалтыцы моцна ўплываюць на замежную палітыку Расеі.



Для Беларусі знаходжаньне на расейскай эканамічнай кропельніцы таксама несла шкоду - найперш палітычную і сацыяльную. Краіна фактычна пазбаўлена моцных палітычных і грамадзянскіх інстытутаў і мае недаразьвітую эканоміку. Ключавыя рашэньні кантралююцца невялікай групай людзей, галоўнай мэтай якіх зьяўляецца абарона статус-кво любым коштам. Cыстэма прыняцьця рашэньняў ў Беларусі нагадвае перакуленую піраміду. Пасьля непазьбежнага развалу такой піраміды трэба будзе наноў адбудоўваць структуру, карані якой растуць з шырокіх колаў грамадзтва, а не трымаюцца на адным чалавеку.



Стварэньне афіцыйнай дзяржаўнай ідэалёгіі Беларусі было спробай штучна падмяніць нацыянальную ідэнтычнасьць і стварыць падмурак для маладой беларускай дзяржавы. Аднак БССРаўскія легенды пра мірных беларусаў і вайну гучаць пераканаўча для вэтэранаў і пэнсіянэраў, але не для маладога пакаленьня. Такая штучная ідэалёгія не садзейнічае доўгатэрміновай мэце ўмацаваньня самастойнай беларускай дзяржаўнасьці. Аднак у апошні час зьяўляюцца новыя сыгналы таго, што улады перастаюць вынаходзіць ровар нацыянальнай ідэалёгіі. Прынамсі яны не перашкаджаюць ініцыятывам, накіраваным на ўзмацненьне пачуцьця прыналежнасьці да беларускага народу і дзяржавы.



Таму лягічна выглядае, што улады церпяць кампанію "Будзьма" ў Беларусі, нягледзячы на тое, што яна мае падтрымку заходніх донараў. Дзейнасьць


Зьяўляюцца новыя сыгналы таго, што улады перастаюць вынаходзіць ровар нацыянальнай ідэалёгіі.



"Будзьма" накіравана на арганізацыю публікацыяў, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў для ўмацаваньня натуральнага пачуцьця нацыянальнай ідэнтычнасьці, якой бракуе многім беларусам. Ўлады ведаюць пра кампанію "Будзьма", але не перасьледуюць яе актывістаў. Больш за тое, адміністрацыя прэзыдэнта, як паведамляецца, цяпер заахвочвае выкарыстаньне беларускай мовы ў афіцыйных установах у Менску і рэгіёнах. А міністар культуры Беларусі Павел Латушка нават правёў нараду калегіі міністэрства ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў", што само па сабе стала знакавай падзеяй.



Замежны ціск на беларускія ўлады для спыненьня рэпрэсіяў зьяўляецца апраўданым і неабходным. Аднак ён павінен спалучацца з намаганьнямі па ўмацаваньні нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасьці ў Беларусі. Гэта адпавядае інтарэсам Захаду, беларускіх уладаў і спрыяе разьвіцьцю беларусаў як нармальнай эўрапейскай нацыі. Хаця ад Расеі цяжка чакаць падтрымкі высілкаў па умацаваньні беларускай ідэнтычнасьці, гэтага цалкам лягічна чакаць ад Эўропы і Злучаных Штатаў. Такія ініцыятывы трэба падтрымліваць незалежна ад таго, паходзяць яны ад апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці ці уладаў.



Яраслаў Крывой - кандыдат юрыдычных навук, скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, выкладае ў Лёнданскай школе эканомікі.




Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net