Добавить новость
World News





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Дом суду супраць Дому моды

Кастынг манекенападобных мадэлек, дызайнэры ў дзівацкіх строях і няяснага полу, візажысты зь неверагоднымі фрызурамі — так уяўляўся мне суд над мадэльерам Сашам Варламавым.



Але дзяўчаткі, што шапталіся ў калідорах перад пачаткам працэсу, ніяк не нагадвалі мадэлек. Дызайнэры былі апранутыя непрыкметна, хлопчыкі выглядалі як хлопчыкі, а дзяўчаткі як дзяўчаткі. Гэта — беларуская мода ў Доме правасудзьдзя.



А вось супрацоўніц Дому я сьмела адправіла б на подыюм: выдатныя фігуры, загорнутыя ў кароткія спадніцы, панчошкі сетачкай, шпількі, пагоны адцяняюць здаровы колер твару. Ты кажаш: «Прыгожыя дзяўчаты заўжды там, дзе грошы і ўлада». І я табе веру.



У залі суду я даведваюся, што менская мадэлька за выхад на подыюм атрымлівае 2 даляры.



Кажуць, Варламаў мільёнаў не нажыў. У кватэры ягонай на Асаналіева (нішто сабе такі «фэшэнэбэльны» раён) раскошы, і праўда, заўважана не было.



Цяпер я штодня бачу, як Варламаў павольна ідзе па цьмяным калідоры на свой суд, абапіраючыся на кульбу. Калі ўсіх запускаюць у залю, ён ужо сядзіць у клетцы. У яго вялікія вочы, правільная мова і скаваная пастава. Калі ён устае і прыхіляецца ўсім сваім нягнуткім з-за пашкоджанага хрыбта целам да прутоў клеткі, яго шкада.



У судзе Варламаў актыўны, пытаньняў да пацярпелых у яго шмат, і падрыхтаваныя яны загадзя. Самае кароннае — у канцы:



«Як вы думаеце, маё працоўнае месца — гэта стол чыноўніка ці сцэна?»



Хоча падкрэсьліць, што ня ўмее займацца фінансавымі дакумэнтамі. Ягонае жыцьцё — мода, мадэлі, паказы, калекцыі….



Абвінаваўцу гэтая тэатральнасьць не ўласьцівая. Ягоны варыянт пытаньня такі: «Як вы ўспрымалі Варламава: як кіраўніка ці як аўтара праекту?»



«Колькі можна яхідна пасьміхацца!» — кідае Варламаў пракурору. Судзьдзя робіць яму заўвагу, а заўвага ў пратакол для абвінавачанага — ня жарты.



Пракурора гэтая сцэнка забаўляе і, відаць, падымае яму настрой. Таму ў сталовай падчас перапынку ён нават па-свойску падміргвае мне: «Маўляў, бачыла, як…»



Я бачыла.



Я ўяўляю, ці мог бы працэс над Варламавым стаць сцэнарам для амэрыканскай судовай драмы. Там герой выглядаў бы гэткім мацёрым фэшн-махляром. Прыўлашчваньне грошай зь дзяржбюджэту, падман дзясяткаў мадэлек, дызайнэраў, іх бацькоў, у якім вінавацяць Варламава, — усё гэта, як на розум сярэдняга амэрыканца, можна прыдумаць толькі зламысна. Мы ж у такіх выпадках кажам — чалавек круціўся як мог.



«Тое, што Варламаў рабіў, для Беларусі зусім новае, — кажа хлопец-мадэль зь Ліды. Вось у яго сапраўды крутое дызайнэрскае паліто. Размаўляючы са мною, ён хвалюецца і ня можа зашпіліць на ім нейкі хітрамудры гузік. Я яму дапамагаю, дзеля чаго мушу папрасіць яго прысесьці. — Дзяржава ня можа ведаць, як з гэтым абыходзіцца, колькі грошай на гэта трэба. Гэта ведае толькі ён. Ён жа першы прасоўвае такую справу».



Ці маглі чыноўнікі БДУ зразумець, што значыць зрабіць за мяжой модны паказ сусьветнага ўзроўню? Ну хто зь іхняй бухгальтэрыі паверыць, што ў ведамасьць трэба ўносіць дэкаратыўную касмэтыку і ляк для валасоў, сьвятло і гук для подыюму, а тым больш — што пасьля паказаў трэба зладзіць фуршэт? Ці могуць супрацоўніцы Дому правасудзьдзя зразумець, колькі каштуе прыгажосьць?



Ці могуць супрацоўніцы Дому правасудзьдзя зразумець, колькі каштуе прыгажосьць?



Сам Варламаў, напэўна, у гэта ня верыў, ці пераканаць іх было сапраўды немагчыма. Таму выдзеленыя БДУ «сутачныя» для ўдзельнікаў паездкі, са словаў мадэльера, ішлі на паказы, а дарослыя, што суправаджалі малых мадэлек у паездках, яшчэ і плацілі за сябе. Адна бабуля вось такім чынам «недаатрымала» каля 2 тысяч эўра…



«Калі мне даюць дакумэнты падпісаць, я проста падпісваюся. Ніколі не гляджу, за што», — кажа дзяўчына. Такіх «падпісантаў» у справе Варламава дзясяткі. Сьледзтва сьцьвярджае, што яны плацілі свае грошы, не патрабавалі расьпісак, атрымлівалі сэртыфікаты невядомых установаў. Цяпер подпісы ў дакумэнтах за свае не прызнаюць.



На працягу дзесяці гадоў тое, што рабіў Варламаў, задавальняла бухгальтэрыю БДУ, Міністэрства адукацыі і дзяржаву Беларусь. Ці можна будзе даведацца, на чым ці на кім ён «пракалоўся»? Напэўна, не.



А да сьледзтва ёсьць пытаньні. «Сьледчы мне сказаў, што буду сядзець, пакуль не падпішу заяву, што Варламаў мне шкоду нанёс», — гэта адна з маладых дызайнэрак тлумачыць, чаму ў судзе адмаўляецца ад сваіх папярэдніх словаў.



Усе кажуць як адзін: калі б у іх спыталі, самі б адмовіліся ад гэтых «сутачных», абы паказацца на замежным подыюме.



«Але ж калі б нехта адмовіўся, паездка магла б сарвацца!» — мне падаецца, што Варламаў шчыра ў гэта верыць.



«Ёсьць тыя, каму дазволена болей», — вісіць у паветры залі паседжаньняў. Хто хутчэй бегае і страляе, хто спрытней перакідвае празь сетку тэнісны мячык, маюць права не выконваць маральныя абавязкі перад іншымі. Мы ім дазваляем і даруем.



Таму што разумеем: усё робіцца не паводле закону. Указы і дэкрэты, справаздачы і ведамасьці, расьпіскі і талёны жывуць уласным жыцьцём. Усе яны маюць шанец стаць рэальнасьцю толькі аднойчы — у доме беларускага правасудзьдзя, дзе даўганогая дзяўчына ў пагонах, цокаючы абцасамі, носіць па заблытаных калідорах важкія тамы крымінальных спраў.


Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net