Добавить новость
World News





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


3 ліпеня — Дзень Недакладнасьці

Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы...
Янка Купала

Якую ідэю маскоўцы перахапілі — абвясьціць 29 чэрвеня Днём партызана й падпольшчыка! Нават і тут падцікавалі нас — амаль напярэдадні Дня Незалежнасьці. Партызанка — тая з шэрагу беларускіх нацыянальных ідэяў-ідэнтычнасьцяў, якую дакладна ніяк "не стрымаць, не спыніць", бо яна зраднілася з тутэйшай глебаю, як той баршчэўнік. Нашая краіна пасьпяхова хаваецца ад часу, "тоячы думкі і словы свае" ад залішне магутных сяброў; карыстаецца відавочна запазычанымі думкамі і суседзкімі словамі, так што яе да часу прымаюць за "сваю". Менавіта такі фэст атрымаўся б досыць аўтэнтычным: каб былі гуляньні па ўтульных лясных сьцяжынах, каб шапікі ў выглядзе дзотаў пад засеньню ялінаў прапаноўвалі публіцы сьціплае й мужнае харчаваньне, а начлег у добраўпарадкаванай зямлянцы давяршыў найлепшыя ўражаньні ад Дня.

Усё, зручны момант страчаны. Сьвяткуем прыбыцьцё савецкай арміі ў Менск. У такі далікатны гістарычны момант! Калі ўвесь навакольны ўсходнеэўрапейскі сьвет выдасканальвае ўласную самастойнасьць кожны на свой капыл: Малдова заканадаўча смуткавала па Савецкай Акупацыі (так урад адцяняе цяперашні час на тле мінулага змроку Залежнасьці), у Латвіі пройдзе шэсьце ў гонар 69-х угодкаў уваходу нямецкіх войскаў у Рыгу (так частка грамадзян уяўляе выбаўленьне ад Залежнасьці). Расея… Расея ўвосень чарговым разам парадуецца перамозе над старажытнымі ліцьвінамі. Гэта ўсё можа не падабацца, але зроблена з драбніцай фантазіі.

Мноства неабыякавых грамадзянаў незадаволена нават сэнсам галоўнага дзяржаўнага сьвята. Маўляў, увогуле мы пакуль не незалежныя, альбо наадварот: незалежныя, але вызваліліся ў 1918-м, а не ў 1944-м. Ну, вы ведаеце гэтыя падыходы: тут новага замала. А найбольш слушным з фармальнага боку здаецца допіс oksana-blond пра фактычную некарэктнасьць самой даты ўрачыстасьці: "Чаму я не прызнаю 3 ліпеня".

"…Зь якой ласкі мы сьвяткуем ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ВЫЗВАЛЕНЬНЯ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСТОЎСКІХ ЗАХОПНІКАЎ менавіта 3 ліпеня???

Неберасьцейцам не зразумець майго абурэньня. Тлумачу.

3 ліпеня — вызвалілі Менск. Сталіцу, ура, згодная.

Але ж!!!

Яшчэ чвэрць тэрыторыі Беларусі была пад немцамі!! Вяла баі за гэтую самую незалежнасьць!!! 8 ліпеня вызвалілі Баранавічы, 12 ліпеня — Івацэвічы, 14 ліпеня — Пінск, 16 ліпеня — Гародню…

І толькі 28 ліпеня, калі адваявалі Берасьце, тэрыторыя Беларусі была КАНЧАТКОВА вызваленая ад акупацыі".

Вось як можна, аказваецца, пакрыўдзіць сваіх суграмадзян з-за межаў ганарыстай сталіцы. Уяўляеце сабе, якая б хваля ўзьнялася ў Расеі, калі б Днём Перамогі прызначылі 20 красавіка, калі ў 1942-м годзе завяршылася бітва за Маскву? То была б другая бітва з зусім невядомым вынікам. Узбуранай берастаўчанцы філязафічна растлумачылі, што дата вызваленьня прызначана Ўказам. І кропка!

Што такое нашае сьвята? Па-першае — музыка, сьпевы. Афіцыйныя мерапрыемствы чуваць зводдаль. На гэтыя гукі авансам злуецца аўтар караценькага назіраньня "Слаўнае савецкае мінулае":

"Штогод ВНУ краіны выпускаюць дзясяткі, а то й сотні маладых спэцыялістаў у галіне рэжысэрства, правядзеньня культурна-масавых мерапрыемстваў, арганізацыі вольнага часу й многага іншага. Ці то ў нас іх рыхтуюць паводле агітлітаратуры салодкіх 80-х, ці то вядуць рэй ва ўсім ідэалягічна-правільныя партыйныя працаўнікі. Ну правядзіце вы ўжо амаладжэньне кадраў, хопіць гэтага фармалізму! У "Ноч музэяў" ля Мастацкага музэю гралі хз-адкуль-зьяўленыя гурты, я іх упершыню бачыў і чуў, назваў нават не запомніў. Было крута! А ў Дзень незалежнасьці на ўсіх плошчах і праспэктах будзе — што б вы думалі? — УГ".

Не, спадару, будзе чыста. Нават гукі будуць дыстыляваныя й празрыстыя, як вада са славутых артэзіянскіх сьвідравінаў Меншчыны. Леў Талстой некалі разважаў: "У Кітаі музыка — дзяржаўная справа. І гэта так і павінна быць. Хіба льга дапусьціць, каб усякі, хто хоча, гіпнатызаваў бы адзін аднаго або многіх і потым рабіў бы зь імі што хоча?" Ну вось яна й у нас, прынамсі аднойчы ў год, спрэс дзяржаўная: і аніякага гіпнозу, трэба прызнаць. Хлёркай трохі пахне, але ж гэта для нашай бясьпекі.

Вядомы й нават папулярны карпаратыўны блог guvd-minsk загадзя ўзьняў тэму "Дзень Незалежнасьці. Як будзе забясьпечвацца ахова парадку?" ды сабраў значны ўраджай камэнтароў, сярод якіх далёка ня ўсе былі лаяльнымі (з абодвума націскамі). Нэрвовую рэакцыю выклікала вядомая забарона піць піва з бутэлек, але ж тэма гэтая старая і разьвіваць яе ніхто ня стаў. Мы ведаем, што піва ў падазроных судзінах несумяшчальнае зь Незалежнасьцю. Відавочна, беларусы зьмірыліся з гэтай невялічкай цывілізаванай невыгодай ды пачалі пашыраць ужываньне квасу й іншых ціхамірлівых напояў. Бо шаленства ня любяць. Дарэчы, менавіта з прычыны масавых п’янак за Днём Незалежнасьці замацавалася кепская слава. "…Даўно не сакрэт, што на гэтыя фэсты апрача быдла ніхто ня ходзіць, уласна, з-за гэтага самага быдла, якое, легальна нажэршыся гарэлкі, пачынае буяніць. Туды дзяцей выводзіць жудасна", — крыўдуе artureg у камэнтары да допісу.

Але ж нашмат цікавейшая іншая забарона: карыстацца фотаздымачамі з даўжынёй аб’ектыву звыш 4 см. Вось дзе прастора для здагадак, вэрсіяў, падазрэньняў! Ізноў барацьба зь няўлоўнымі (бо, хутчэй за ўсё, няіснымі) тэрарыстамі ці нядобрасумленная канкурэнцыя з уцягненьнем "адміністратыўнага рэсурсу"? Чытачы атакавалі аўтара, ён незласьліва абараняўся: мы, маўляў, толькі выканаўцы, не да нас пытаньне. А strenger паспрабаваў дакапацца да сутнасьці праблемы:

"Наколькі я зразумеў, паводле апошніх чутак, абмежаваньні ўведзеныя дзеля таго, каб толькі супрацоўнікі афіцыйных СМІ маглі мець магчымасьць фотаздымкі пасьля атрыманьня акрэдытацыі. Каб грамадзяне краіны ня мелі права выкладваць фатаграфіі добрай якасьці з гарадзкіх мерапрыемстваў.

Наколькі гэта праўда — ня ведаю, мне здаецца, што ня ў гэтым справа. Калі пасланыя "шпегі" захочуць зрабіць якіясьці кадры, якія кампрамэтуюць нашую краіну, то і тэлефонам зробяць…"

Вось мы й да шпегаў дабраліся. Калі беларуска-расейскі канфлікт расквітнее й прынясе колькі-небудзь важкі палітычны плён, будзе ўласных рэзыдэнтаў і хуткіх розумам агентаў расейская зямля нараджаць дзеля экспарту ў нашыя мясьціны. У Амэрыцы навіна пра выкрыцьцё расейскіх шпегаў — некалькі дзён ужо першаразрадная. Добра спайманы шпег — адзін з найлепшых чыньнікаў гадаваньня пачуцьця нацыянальнай годнасьці. У нас жа перакрылі самую магчымасьць схапіць крамлёўскага выведніка, які б квапіўся на нашую незалежнасьць з ужыткам здымача; можна сказаць — грыбніцу выдралі.

А цікавая б атрымалася гульня!



Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net