Добавить новость
World News





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Як нафта ратуе расейскую дэмакратыю

Цяжка спрачацца з думкай, што палітычны пратэст толькі тады становіцца эфэктыўным, калі выходзіць за вузкае кола палітычных актывістаў. «Стратэгія-31» ды іншыя акцыі расейскай апазыцыі доўгі час уплывалі выключна на імідж Расеі за мяжой, але ніяк не на ўласна палітычны рэжым. І наадварот — хапіла двух мітынгаў больш шырокага грамадзкага руху, каб хай сабе і не паставіць пад вялікі сумнеў выбары Уладзіміра Пуціна прэзыдэнтам, але паспрыяць пачатку палітычнай рэформы. Чаму ж у недэмакратычнай Расеі масавы пратэст выйшаў за межы суполкі палітычных актывістаў, а ў Беларусі гэтага не адбываецца?



Пуцін у адным са сваіх перадвыбарчых артыкулаў нясьціпла паставіў рост грамадзянскай актыўнасьці сабе ў заслугу: «Шмат людзей становяцца больш заможнымі, больш адукаванымі і больш патрабавальнымі. Падвышэньне патрабаваньняў да ўлады, выхад сярэдняй клясы з вузкага сьвету будаўніцтва ўласнага дабрабыту — гэта вынік нашых высілкаў. Мы над гэтым працавалі».



Тут Пуцін безумоўна хітруе — ён ніколі адмыслова не працаваў на рост палітычнай сьвядомасьці сярэдняй клясы. Але што ён мог зрабіць, калі на гэта, самі таго не жадаючы, працавалі расейскія нафтадаляры? Далей паспрабую патлумачыць, што маю на ўвазе.



Мне заўжды падавалася перабольшаньнем меркаваньне, што значная частка расейскага грамадзтва жыве ў парадыгме «трэба валіць з гэтай краіны». Безумоўна, эміграцыя ёсьць, асабліва гэта адчуваецца ў навуцы. Але фактам зьяўляецца і тое, што вельмі вялікая частка грамадзтва не уяўляе сябе па-за межамі краіны, зьвязвае з ёй і свой лёс і лёс сваіх дзяцей. Кажу тут не пра тых, хто ня едзе, бо папросту ня мае аніякай магчымасьці, а пра актыўную частку грамадзтва і моладзь найперш, пра людзей, у якіх есьць альбо грошы, альбо жыцьцёвы час альбо і тое і другое разам узятае, каб зьмяніць свой лёс. Каб не забіраць шмат часу, прывяду толькі адзін прыклад. Расейскі Інстытут параўнальных сацыяльных дасьледаваньняў напрыканцы мінулага году правеў апытаньне сярод расейскага бізнэсу, і высьветлілася, што толькі 4% разглядаюць магчымасьць поўнай эміграцыі, яшчэ 7-8% жадалі б больш часу праводзіць па-за межамі Расеі, але пераводзіць туды бізнэс не імкнуцца.



Чыньнікі такіх настрояў розныя. Пазначу толькі адзін, магчыма, галоўны. Шмат гаворыцца, што клан Уладзімера Пуціна «прыватызаваў» усю расейскую эканоміку, прынамсі ўсё, што зьвязана з сыравінай. Але, як ні імкніся, усе нафтадаляры не падзеліш паміж сябрамі каапэратыву «Возера». Шмат грошай ідзе ў эканоміку і пераразьмяркоўваецца сярод вялікага кола людзей. Менавіта уздым эканомікі, які стаў магчымым дзякуючы добрай сусьветнай кан’юнктуры на сыравіну, даў магчымасьць сотням тысячаў людзей зарабляць і зьвязваць свае пэрспэктывы з пэрспэктывамі краіны. Гэта і ўласна ўладальнікі бізнэсу, і «офісны плянктон», які распладзіўся на падпітцы з нафтадаляраў, і студэнты, якія бачаць пэрспэктыву добрага заробку менавіта ў Расеі.



У рэшце рэшт, гэтыя грошы, што прыйшлі ў эканоміку, дазваляюць зарабляць тым, хто ня мае ніякага дачыненьня да нафты і газу. Зьвярніце ўвагу — ўсе новыя, непартыйныя лідэры расейскага масавага пратэсту — гэта фінансава незалежныя людзі, і крыніцы іх дабрабыту — не за межамі краіны, а ў ёй. І гэта не дзяржаўныя грошы, таму яны збольшага вольныя ў сваіх учынках і дзеяньнях. Так здарылася, што большасьць зь іх мае дачыненьне да пісьменьніцкай, выдавецкай альбо журналісцкай дзейнасьці — тыя самыя Акунін, Пархоменка, Парфёнаў, Быкаў, і г. д. — але у другім эшалёне пратэстоўцаў можна ўбачыць і бізнэсоўцаў. Адзін з самых яскравых прыкладаў новага грамадзкага лідэра — хімкінская актывістка Яўгенія Чырыкава — пачала сваю барацьбу, маючы за сьпінай вельмі пасьпяховы ўласны бізнэс.



Існаваньне вялікай праслойкі актыўных людзей, якія зьвязваюць сваю будучыню з будучыняй краіны, дае пратэстнаму руху тую масавасьць і ўплывовасьць, якой ня могуць забясьпечыць выключна палітычныя актывісты.



Тут самы час правесьці паралелі зь беларускай сытуацыяй і прызнаць, што актыўная частка беларускага грамадзтва жыве цяпер у крыху іншай парадыгме. А менавіта — жаданьнем зьехаць з краіны. Гэта не яе віна, гэта, хутчэй «заслуга» ўладаў. І я маю на ўвазе не палітычных актывістаў, а людзей, збольшага апалітычных, але якія жадаюць забясьпечыць сабе добры ўзровень жыцьця. Зьяжджаюць ня ўсе, але шмат хто. І гэтая пастаянная эміграцыя не дазваляе сфармавацца той крытычнай масе незадаволеных, якія б сталі рухавіком пратэсту. Так, спарадычныя акцыі адбываюцца — кшталту летніх маўклівых пратэстаў 2011 году альбо падзеяў 10 сьнежня 2010 году, калі кола пратэстоўцаў відавочна выйшла за межы гуртка партыйных актывістаў. Але, як я сказаў, крытычная маса ўсё адно не набіраецца. Яшчэ раз кажу, што гэта не папрок у чый-небудзь бок, а збольшага канстатацыя сумнага факту.



Трэба сказаць, што тэндэнцыя гэтая ўласьцівая ня толькі Беларусі. Напрыклад, нешта падобнае адбываецца ў Латвіі. Там масавая міграцыя (за апошнія 10 гадоў краіну пакінула дзясятая частка насельніцтва) зьвязаная выключна з эканамічнымі прычынамі. І калі, здавалася б, у насельніцтва зьявілася падстава для актыўнага пратэсту — напачатку 2009 году, калі крызіс зваліў латвійскую эканоміку — «запалу» грамадзтва хапіла на адзін вечар беспарадкаў ў цэнтры Рыгі. Ясна, што паралель зь Беларусьсю тут вельмі нацягнутая, перш за ўсё таму, што большасьць жыхароў Латвіі і не разглядаюць тактыку актыўнага пратэсту як галоўную, маючы магчымасьць уплываць на ўлады праз выбары. Але калі сачыць за ўнутрылатвійскай дыскусіяй, заўважаеш, як грамадзтва турбуе той факт, што значная яго частка ня зьвязвае сваю будучыню са сваёй краінай.



Гэтая калёнка задумвалася не дзеля таго, каб рабіць нейкія глыбокія высновы. Хутчэй для тлумачэньня, чаму расейскаму грамадзтву крыху лягчэй уплываць на свае ўлады, чым беларускаму. Расейскія апазыцыйныя палітыкі, калі змогуць дамагчыся даверу новага пратэстнага руху, атрымаюць новы моцны рэсурс. Беларускай апазыцыі не даводзіцца спадзявацца на тое, што такі рэсурс сам зьявіцца на вуліцах. Новы расейскі пратэст «зьляпілі», сам таго не жадаючы, Пуцін і нафтадаляры. Беларускай апазыцыі трэба «ляпіць» яго ўласнымі рукамі.


Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net