«Сьвята, якое заўжды зь Беларусьсю». Уладзімер Арлоў пра кнігу «Нечаканы Скарына»
29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (пачатак у 18.30) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі аўтарскае эсэ Сяргея Абламейкі ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і ягоныя інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія распавядаюць пра эпоху Скарыны і розныя аспэкты тагачаснага жыцьця. А сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад «Нечаканага Скарыны» дзеліцца пісьменьнік Уладзімер Арлоў.