Як Сталіна ў Горадні ў дэпутаты выбіралі
![Як Сталіна ў Горадні ў дэпутаты выбіралі](https://gdb.rferl.org/21FDF960-FAC2-43E2-9F95-2E26FC11E4FD_w800_h450.jpg)
65 год таму памёр Ёсіф Сталін, дэпутат Гарадзенскага абласнога савету. 10 сакавіка 1953 году ў Горадні адкрылася першая сэсія аблсавету. Безь яго. Днём раней «бацьку народаў» занесьлі ў труне ў маўзалей, дзе ён стаў часовым суседам Леніна.