Жахлівая мінуўшчына: Княжаводцы – сястра Хатыні
Расправа акупантаў над мірнымі жыхарамі была жудаснай.
23 ліпеня 1943 года была пятніца. Папярэдне ноччу карнікі з паліцаямі акружылі вёску. Жыхарам забаранілі выходзіць з дамоў. Затым сагналі ў адно месца і размясцілі ў трох гумнах.
Папярэдне жыхароў вёскі Дубна прымусілі выкапаць ямы. Потым пачалася крывавая экзыкуцыя: старых, мужчын, жанчын, дзяцей выводзілі па дзесяць чалавек да ямы і расстрэльвалі.
Да вайны ў вёсцы налічвалася 260 двароў і пражывала 1020 жыхароў.
Як сцвярджаюць даследчыкі, у той жудасны дзень у дзве брацкія магілы было пакладзена 970 нявінных душ. Маёмасць жыхароў была вывезена, а хаты спаленыя.
Вёска так і не адрадзілася. Пра трагедыю Княжаводцаў у сваёй кнізе “Я з вогненнай вёскі…” распавядалі знакамітыя пісьменнікі Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік.
Княжаводцы — бадай самая буйная вёска на Беларусі, знішчаная захопнікамі. У 60-я гады на месцы трагедыі была ўсталявана скульптура “Смуткуючая маці”.