Гэты дзень у гісторыі: подзвіг Івана Шарамета
У ноч з 13 на 14 ліпеня 1944 года савецкія войскі выйшлі да Нёмана ў раёне мястэчка Лунна, што на Мастоўшчыне. Дзве спробы фарсіраваць раку сходу былі беспаспяховымі.
Толькі групе пад началам лейтэнантаў П. Жолудзя і С. Сухіна з шасцю байцамі (С. Н. Калінін, М. С.Майдан, А. П. Нічэпурэнка, Н. І. Асінный, Т. У. Салоненка, І. Г. Шарамет) удалося перапраціцца на супрацьлеглы бераг і захапіць плацдарм 50 на 50 метраў ды акапацца.
На працягу дня малаколькаснаму дэсанту давялося адбіць 12 атак праціўніка і нанеслі яму страты да 150 забітымі і параненамі. Найбольш магутнай была апошняя атака немцаў. Аднак двойчы паранены Іван Шарамет заставаўся за сваім кулямётам, працягваў весці агонь нават пасля таго, як атрымаў трэцяе раненне. І ў гэты раз праціўнік вымушаны быў адступіць на зыходныя пазіцыі.
Ад атрыманых ранаў Шарамет памёр вечарам у Лунна. Пахаваны ў брацкай магіле ў Скідзелі.
Іван Шарамет
Сваімі дзеяннямі дэсантнікі скавалі шматлікія сілы праціўніка і далі магчымасць асноўным сілам Чырвонай Арміі фарсіраваць Нёман у раёне вёскі Дубна. Усім удзельнікам гераічнага дэсанту, акрамя П. Жолудзя, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Па адной з версій, чаму П. Жолудзя няма ў спісе аб прысваенні Героя, ёсць меркаванна, што гэта чыстая выпадковасць, бо лейтэнант у роту прыбыў за тры-чатыры дні да гэтай аперацыі (Павал Жолудзь памер ад ран у красавіку 1945 года).
Пастановай Савета міністраў БССР ад 26.06. 1964 года Луненскай СШ прысвона імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета.
Даведка
Іван Шарамет нарадзіўся ў 1925 годзе ў сяле Траянаў, цяперашні Жытомірскі раён Жытомірскай вобласці. Скончыў 9 класаў. У лютым 1944 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Ваяваў на 2-м Беларускім фронце.