Арыштаваныя трое ўдзельнікаў «трактарнага маршу» на Маскву
У Расеі суд гораду Аксай Растоўскай вобласьці прысудзіў трох затрыманых удзельнікаў «трактарнага маршу» да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак. Яшчэ дзевяць кубанскіх фэрмэраў аштрафаваныя і ў чацьвер разам з астатнімі ў суправаджэньні паліцэйскіх машын вярнуліся дадому.