Пра надвор'е
![Пра надвор'е](https://www.tvr.by/upload/iblock/233/23399f4d8e729be484922b962ff8f32b.jpg)
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.br
br
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.br
br
9 кастрычніка ў народным календары Іван Багаслоў. У гэты дзень рабiлi доўгатэрміновыя прагнозы: калі на Івана Багаслова ішоў дождж са снегам, гэта прадказвала тры моцныя адлігі ў студзені, а калі дзень выдаваўся цёплым і сонечным, чакалі дажджлівага і халоднага чэрвеня наступным летам.br
br
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 9 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Оршы ў 2015 годзе - амаль 6 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце у 1966-м - больш за 23 з паловай градусы цяпла.br
br