Пра надвор'е
![Пра надвор'е](https://www.tvr.by/upload/iblock/a61/a611abc14fa26f570ae3c72e4e247899.jpg)
Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусіnbsp; ў асноўным вызначала зона павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па Віцебскай вобласці адчувалася ўздзеянне малаактыўнага франтальнага падзелу. Ноччу і раніцай месцамі па краіне адзначаўся туман. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фонnbsp;слабаўзбураны.br
br
19 сакавіка ў народным календары каталіцкі прысвятак Язэп.nbsp;Казалі: Як святы Язэп кіўне барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою. І прыкмячалі: на Язэпа добрае надвор'е - год ураджайны. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Полацку ў 1963 годзе - больш за 30 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1990 - звыш 23 градусаў цяпла.br
br