Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы
![Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы](https://gdb.rferl.org/BAE00308-9396-4FC1-8163-D3CB2B07CAB0_cx0_cy15_cw0_w800_h450.jpg)
Сэнсацыйная заява «Кібэрпартызанаў» пра тое, што яны выявілі і выклалі ў сеціва 40 тысяч даносаў, якія грамадзяне адправілі ў КГБ, ужо пры вывучэньні «базы» аказалася яўным перабольшаньнем. Няма ў Беларусі столькі стукачоў. Прынамсі, іх наўрад ці больш, чым у іншых краінах.