Мова і верш «Жывём незалежна»
На паэтычнай хвалі
Сообщение Мова і верш «Жывём незалежна» появились сначала на Газета Слонімская.
Жывём незалежна.
А што цяпер маем?
Газету на мове
Днём з агнём шукаем.
Правіў «бацька» Сталін.
Многіх пазнішчаў.
Самай цёмнай ноччу
Чорт яго забраў.
Павалок далёка,
На агні спячэ.
Многія сказалі:
«Няхай валачэ».
Ды мелі газеты,
Дзе гучала мова.
Людзі іх чыталі,
Смакавалі слова.
Прыйшоў да нас Гітлер –
Страшны ліхадзей.
У хлявах, у хатах
Ён паліў людзей.
Кажуць, атруціўся,
Шчасця не прыдбаў.
Самай цёмнай ноччу
Чорт яго забраў.
Мову беларуса
Фюрэр не крануў.
Сяджу і не веру.
Але ж бачыў, чуў.
А яшчэ, успомніў,
У нас цары былі.
Ваяваць любілі,
Да бездані вялі.
Мікалай, апошні,
Як бядак, прапаў.
Разам з дзецьмі Ленін
Яго расстраляў.
Праз граніт, праз камень
Мова прарастала.
Як агеньчык ясны,
У «Нашай долі» ззяла.
Разам з Коласам яе
Узнімаў Купала.
Была «Наша ніва»,
Была «Наша доля».
Дзе ж вы, беларусы?
Дзе мова? Дзе воля?
Стаўшы на калені,
Да Бога пайду,
Раскажу праз слёзы,
Пра нашу бяду.
Можа, Бог убачыць,
Глянуўшы, пачуе,
Мову нашых продкаў
Ад бяды ўратуе?
Жывём як чужынцы,
Скрыва пазіраем,
Прыйшоўшы на кухню,
На лёс наракаем.
Душа нас не грэе,
Вочы не глядзяць,
Мову мы не цэнім,
Прагнем растаптаць.
Мова — наша сіла,
Мова — Божы дар.
Не гандлюйце мовай!
Мова не тавар.
Беражыце сілу,
Захавайце твар.
Не вязіце мову
На д`яблаў базар!
Д`ябал губы крывіць,
Увесь ажно дрыжыць.
Чаго вораг хоча?
Душы загубіць.
Жывём як чужынцы.
Скрыва пазіраем.
А што заўтра будзе?
Што нас тут чакае?
2020 год.
Фота паэта з архіва «ГС»
Сообщение Мова і верш «Жывём незалежна» появились сначала на Газета Слонімская.