Добавить новость
Новости по-русски





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Пасадкі алігархаў як ратаваньне бюджэту?

Карбалевіч: Магілёўскаму бізнэсоўцу, генэральнаму дырэктару групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгену Баскіну зьмянілі меру стрыманьня — перавялі зь СІЗА КДБ пад хатні арышт. Як кажуць неафіцыйныя крыніцы, Баскін кампэнсаваў усю суму нанесенай ім, паводле сьледзтва, шкоды.



Нагадаю, што 15 сакавіка былі затрыманыя 15 службовых асобаў групы кампаніяў «Сэрвалюкс» і «Экамол Агра». Паводле інфармацыі старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валерыя Вакульчыка, затрыманыя падазраюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Папярэдне шкода ацэньваецца ў 370 мільярдаў рублёў.






Мінулым годам пасьля некалькіх месяцаў за кратамі вядомы IT-бізнэсовец Віктар Пракапеня заплаціў грошы і быў адпушчаны на свабоду. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гаворка ідзе пра 1 мільён даляраў. Той жа старшыня КДБ Вакульчык паведаміў, што ўладальнік кампаніі «Біякам» Паўлоўскі выплаціў кампэнсацыю ў 20 мільёнаў даляраў і быў памілаваны прэзыдэнтам.



Такім чынам, запушчана цэлая сыстэма атрыманьня бюджэтам грошай. Бізнэсоўца садзяць за краты, выстаўляюць абвінавачваньне ў фінансавых злачынствах і называюць суму выкупу. Калі той плаціць, то выходзіць на свабоду. Калі чалавек не зразумеў, у якой краіне жыве, і спрабуе даказаць, што невінаваты, — будзе сядзець. Як гендырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка. Дагэтуль у Беларусі практыкавалі «стрыжку» толькі дзяржпрадпрыемстваў. Існуе Фонд нацыянальнага разьвіцьця, у які спэцыяльным прэзыдэнцкім указам ці пастановай ураду прыбытковыя прадпрыемствы пералічваюць грошы. Гэта пасьля таго, як яны сплацілі ўсе падаткі і выплаты. Мінулым годам гэтая рэквізыцыя тычылася 36 прадпрыемстваў, кшталту «Беларуськалія», нафтаперапрацоўчых заводаў ды іншых. Але грошай стала не хапаць, і цяпер узяліся за тых, у каго яны яшчэ ёсьць. Схема пастаўлена на паток. Відавочна, што ўжо пачалася кампанія.



Цяжар захаваньня беларускай сацыяльнай мадэлі перакладаецца ня толькі на насельніцтва — у выглядзе росту камунальных тарыфаў і пэнсійнага ўзросту, — але і на бізнэс. Выкуп за свабоду — беларускае палітычнае ноў-хаў. Вось гэта і ёсьць галоўнае прызначэньне бізнэсу ў Беларусі. Ну, а КДБ становіцца самым эканамічна эфэктыўным ведамствам у краіне.



 



Стрыжка алігархаў паказвае, што ўлады выбіраюць не варыянт даць больш свабоды бізнэсу, які б прыносіў і больш грошай у бюджэт, а варыянт павелічэньня адміністратыўнага кіраваньня эканомікай


​Цыганкоў: Апошнія словы Валера Карбалевіча гучаць вельмі іранічна, але блізка да ісьціны. Сілавыя ведамствы, а гэта ня толькі КДБ — гэта і мытны, і памежны камітэты, іншыя структуры — праз санкцыі, штрафы даволі істотна напаўняюць бюджэт. Мабыць, таму ім і ў крызіс не зьмяншаюць фінансаваньня. А ў бюджэце на сёлетні год сілавы блёк ці не адзіны, хто атрымаў прыбаўку, у адрозьненьне ад адукацыі, мэдыцыны, культуры... „Стрыжка“ алігархаў дае толькі тактычны адказ на цяперашнія эканамічныя праблемы. І гэта ў стылі цяперашніх уладаў — вырашаць тактычныя, а не стратэгічныя задачы. З алігархаў выбіваюць канкрэтныя грошы пад канкрэтныя праблемы. Але пры гэтым улады ня ўлічваюць тое, што састрыгчы можна толькі адзін раз. Далей алігархі, якім далі свабоду, або самі пабягуць за мяжу, або перавядуць туды свой бізнэс. Як кажуць, куркі, якія зьнесьлі свае яйкі, болей несьці іх ня будуць.



Гэтыя справы, дарэчы, даюць адказ на пытаньне, якое дагэтуль абмяркоўваюць некаторыя публіцысты і эканамісты: ці будуць у Беларусі эканамічныя рэформы? Стрыжка алігархаў паказвае, што ўлады выбіраюць не варыянт даць больш свабоды бізнэсу, які б прыносіў і больш грошай у бюджэт, а варыянт павелічэньня адміністратыўнага кіраваньня эканомікай. І гэта дае адказ на пытаньне пра пэрспэктывы рынкавай эканомікі ў Беларусі.



Глод: А мне падаецца, што на стрыжку бізнэсоўцаў трэба паглядзець ня толькі з эканамічнага пункту гледжаньня, а, можа, найперш з псыхалягічнага. Лукашэнку, зразумела, штодня розныя спэцслужбы кладуць матэрыялы пра рэальную, падкрэсьліваю гэтае слова — «рэальную» сытуацыю ў краіне. Нават ня маючы да іх доступу, можна беспамылкова меркаваць, што нічога добрага для ўладаў гэтая інфармацыя не нясе. Людзі ўсё больш незадаволеныя: цэны ў крамах растуць, паслугі ЖКГ імкліва даражэюць, рэальныя заробкі падаюць і г.д., і г.д. Што застаецца ўладам? Шукаць вінаватых.



Першы этап такога пошуку правялі раней, калі Лукашэнка амаль штодня заяўляў, што ва ўсім вінаваты ўсясьветны крызіс. Мы ўсё робім правільна. Але гэты крызіс ад Беларусі не залежыць, ад гэтага мы цярпім. Цяпер надышоў час зьмяніць кружэлку. Другі этап — вінаватыя бізнэсоўцы. Гэта яны ня плацяць падаткаў, гэта яны вывозяць грошы за мяжу, гэта з-за іх не хапае грошай у бюджэце. Вось і зьявіліся гэтыя справы Чыжа, Баскіна. Неўзабаве яшчэ некага прыціснуць.



Іхнымі грашыма бюджэт не ўратуеш. Але хвалю незадаволенасьці прыгасіць можна. Гэта якраз тое, што мы казалі пра тактыку і стратэгію. Пакуль гэта атрымліваецца — высекуць пару-тройку бізнэсоўцаў, людзі ў ладкі папляскалі. Народу дагэтуль такое падабаецца.



Сыгнал пайшоў — з эканомікай дрэнна. Будзе неўзабаве дрэнна і з грашыма. І людзі пачынаюць гэта разумець


Але справу такім чынам, калі паглядзець хоць на нейкі час наперад, не ўратуеш. Гэта ня тая стратэгія. Па-першае, гледзячы на такое, ніхто з уладальнікаў вялікіх грошай ня стане інвэставаць уласныя сродкі ў Беларусь. Па-другое, ужо пачынаецца трэнд на адток капіталу зь Беларусі. А калі бізнэсоўцы выводзяць капіталы, значыць, яны адчуваюць небясьпеку ў эканоміцы.



І гэта сыгнал, як мне падаецца, для ўсяго беларускага грамадзтва. І для багатых, і сярэдніх, і бедных. Бо першымі на зьмяненьне эканамічнай сытуацыі рэагуюць менавіта багатыя людзі. І калі Чыж, Баскін, яшчэ нехта пачалі выводзіць капіталы, то гэта азначае, што яны страхуюць свае капіталы ад рызыкі. А ў кожнага свой капітал, нават у таго, хто трымае пару-тройку тысяч даляраў на чорны дзень.



Сыгнал пайшоў — з эканомікай дрэнна. Будзе неўзабаве дрэнна і з грашыма. І людзі пачынаюць гэта разумець. Упершыню яны адмаўляюцца набываць эўрабонды, якія выпускае Міністэрства фінансаў Беларусі. Новыя аблігацыі разьлічаныя на тэрмін ад трох да чатырох з паловай гадоў. Працэнты па іх вышэйшыя, чым у любым беларускім банку. Да таго ж яны на прад’яўніка, прозьвішча не патрэбнае. І нават гэта ўжо не спрацоўвае. Так далёка беларусы «ў самай стабільнай краіне сьвету» глядзець не рызыкуюць. Адчуваньне эканамічнай бяды, а можа, нават эканамічнай катастрофы трымае людзей у напружаньні.



Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net