Як жыве даярка, якая зарабляе 16 даляраў у месяц
Саша Рудак на ўсю краіну праславіў сваю маці — даярку ААТ «Сельцы» Жану. Сашавыклаў у інтэрнэт яе разьліковы рахунак.
Белстат паведаміў, што намінальны заробак закастрычнік 2016 году ў жывёлагадоўлі склаў 483,9 рублёў. Жана Рудак з налічаныхёй 82 рублёў на рукі атрымала 32 рублі 26 капеек.
Пасьля розныя выданьні пісалі, як хлапец прыяжджаў скардзіцца ў Адміністрацыюпрэзыдэнта, а чыноўнікі казалі, што такія малыя заробкі толькіў тых, хто «не выконвае сваіх абавязкаў».
Мы правялі з Жанай адзін працоўны дзень — кабзразумець, як трэба працаваць, каб зарабіць 16 даляраў у месяц.
Рудакі жывуць у вёсцы Восава на Глыбоччыне. АдМенску 150 кілямэтраў. У тым, што Саша — анёл, мы самі пераканаліся. Ёнпатэлефанаваў нам празь пяць хвілін пасьля таго, як уначы і ў мінус 12 мыўпэўнена павярнулі ў другі бок ад іхняй вёскі.
Калі пісалі, што Саша «прыехаў у Менск» уАдміністрацыю, дык гэта толькі часткова праўда. З Восава да Глыбокага Сашаўначы ішоў пешкі. Тры гадзіны: «А другой выйшаў, а пятай ужо там, — казаў ён нам.
— Затое 30 кілямэтраў прайшоў за той дзень».
У Адміністрацыю прэзыдэнта яго не пусьцілі. «Няведаю, чаму. Можа, куртка не спадабалася? — сьмяецца хлапец. — Але сказалі, штоняма ў іх такога спэцыяліста, каб нам дапамагчы».
Не ўзялі Сашу і ў войска, а адправілі ў інфэкцыйнуюбольніцу, дзе яго наведаў намесьнік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму паэканоміцы Ёсіф Пачкоўскі. Пытаўся, чаму не прыехаў да раённых уладаў і чаму незьбіралі дакумэнты на адрасную дапамогу. «Колькі разоў зьбіралі — а толку?!» —кажа Жана.
У вёсцы ўпэўненыя, што Сашу ў войска не ўзялі няпроста так. На ўсялякі выпадак таблеткі, якія яму там давалі, Саша ня піў. АЖана распавядае, як пабегла пазычаць у знаёмай грошы, а таяпаўжартам-паўсур’ёзна адказала: «Цябе пасадзяць, дык хто мне аддаваць будзе?»І Жана, і яе муж Юра працуюць у «калгасе». Жывуць у«прэзыдэнцкім» доміку. Камунальныя за яго вылічваюць з заробку Жаны, і цяпергэта 7,2 рубля. У іх пяцёра дзяцей. Адзін сын, старэйшы, жыве з жонкай асобна,другі — на заработках у Мурманску.
Саша, які сёлета скончыў каледж у Гарадку і робіцьтэхнікам-мэханікам, жыве з бацькамі. Меншая вучыцца ў тым жа каледжы на«повара-овощевода». А малодшая Жэнечка, якую ўсе называюць «прынцэска» — учацьвёртай клясе.
Жана даглядае старую маці, чыя пэнсія — ці неасноўны сродак выжываньня сям’і.
У наступным годзе ў Жаны і Юры юбілей сумеснагажыцьця — 30 гадоў. Усе дарослыя Рудакі атрымалі сельскагаспадарчыяспэцыяльнасьці, а калі пытаесься ў Жэнечкі, кім яна хоча стаць, яна адказвае:«Поварам».
Жана працуе даяркай з 1993 году. А Сашу называюцьхлопчыкам, які «вырас на фэрме». «Ну ўявіце, 1997 год, — кажа Жана. — Яцяжарная, да апошняга на фэрме, бо не было проста каму даіць — хто на пэнсіі,хто на групе. Мы засталіся ўдваіх на ўсю фэрму».
Калі сыходзіла ў раддом, навучыла даіць Юру. А калідругая даярка трапіла ў больніцу, ён застаўся адзін на ўсю фэрму.
«На пятыя суткі мяне з раддому выпісалі, на шостыязагадчыца фэрмы прыяжджае да мяне і кажа: „Юрка твой адзін на ўсю фэрму, шторабіць? Зьбірай малога, паедзем“, — сьмеючыся, згадвае жанчына. — Зьнялі вазок,засунулі ў багажнік, малога цяплей ухутала, паехалі. Загадчык фэрмы пільнаваўдзіця, а я даіла».
Часам брала на фэрму старэйшых сыноў, якія рабілі зСашам. У «дэкрэце» зь ім «сядзеў» Юра, бо на тыя часы заробак у Жаны быўбольшы, чым ягоны. «З заробку можна было карову купіць, — кажа Жана пра тыячасы. — Дык Саша фактычна на фэрме і вырас».
Прачынаецца Жана без будзільніка а 4 ранку. Наранішнюю дойку ёй а шостай. Да гэтага трэба пакарміць сваю карову і парасят іпакінуць есьці сям’і. Па Жэню а сёмай заедзе школьны аўтобус. Зьбіраць яе будзеЮра. «Я яе амаль і ня бачу, — кажа Жана. — Я сыходжу — яна сьпіць, я прыходжу —яна ўжо можа спаць».
Паўтара кілямэтра да фэрмы Жана едзе роварам. Кажа, штопры канцы Савецкага Саюзу калгас тут быў добры, «ледзьве не мільянэр». У 90-ябыло па-рознаму: заробкаў не давалі па некалькі месяцаў, а калі атрымлівалі —іх ужо зьядала інфляцыя. Але па-сапраўднаму гібець гаспадарка стала ў апошніягады.
«Пазатой год у мяне выдатны быў заробак, — кажаЖана. — Два з паловай, тры, тры дзьвесьце (мільёнаў.
— РС) я выцягвала».
Бяда з заробкамі пачынаецца звычайна пад зіму, калінадоі малака падаюць, а жыве гаспадарка зь іх.
«Вы маю кароўку ў любое месца перастаўце, я яепазнаю», — сьмяецца Жана. На восаўскай фэрме цяпер тры даяркі — Жаніна сяброўкаСьвета і Валя з Украіны. Яна ўжо трэці год езьдзіць сюды на працу за паўтарытысячы кілямэтраў. Дома ў яе гадуецца дачка. Але бліжэй працы няма, кажа яна.
Жанчыны разьбіраюць мяхі з кармамі — кожны па 30–40кіляграм. На кожную — 50–60 кароваў. Даярчына праца — карміць, мыць, даіць,цягаць вёдры з малаком. Каровы жуюць сена, лётаюць галубы, праз уваход відацьмарозны ружовы сьвітанак — атмасфэра на фэрме амаль біблейская, каб ня рэзкіпах гною і не ператомленыя твары і паставы даярак.
«Я дваццаць чацьвёрты год даяркай, у адпачынкуцалкам была тры разы», — кажа Жана. На пытаньне, чаму працуюць без выходных,адказ просты — замяніць іх няма кім. Праца цяжкая, брудная, заробак нізкі —ісьці сюды ня хоча ніхто. А што за праца?
«Ну вось ставяць мяне на „раздой“, — расказвае Жана.
— Гэта калі маладыя цёлкі, як першы раз ацяліліся, то іх трэба даіць. А яны жня ведаюць, б’юцца. Я два гады запар была з паламанымі нагамі. Першы разпаламала, дык яшчэ двое сутак аддаіла. На трэція суткі ў мяне нага такраспухла, што не магу на яе стаць. Званю заатэхніку, кажу, мне трэба ўпаліклініку, ня буду даіць. А мне заатэхнік кажа: „Ты, можа, як-небудзь ранакаддоіш, а пасьля мы цябе на машыне завязем“. Я аддаіла, але адвезьлі мяне,праўда, на машыне, нічога не скажу».
Трактарыст на фэрме паказвае свой разьліковы рахунак— за той жа месяц атрымаў 90 рублёў. «Я па 11–12 гадзін без выходных натрактары, — абураецца ён. — Каб ня жонка, пайшоў бы з торбай па нішчымніцы. Штоза 90 рублёў можна купіць, ну?»
«Увесь час кажуць, што кепска працуюць, што ніхтонічога ў калгасе ня робіць», — падтрымлівае яго даярка Сьвета.
— А як ставяцца да вас? — пытаюся я ў яе.
— А ніяк, — кажа яна. — Адна даярка з гаспадаркіпаехала скардзіцца начальству, што ня можа пракарміць дзяцей. А ў раёне ёйсказалі: «Ня можаце пракарміць — здавайце ў прытулак».
У Сьветы таксама пяцёра дзяцей і дзесяцігодзьдзіпрацоўнага стажу. Яна ўжо пару гадоў магла б быць на пэнсіі, але нейкаябюракратычная валакіта трымае яе на працы. «Лічаць-лічаць, і ўсё не хапае мнеда пэнсіі. Апошні раз во лічылі, ізноў сказалі, што яшчэ працаваць трэба», —кажа яна.— І як жа вы працуеце без выходных столькі гадоў?
— Ды, напэўна, звычка ўжо.
Ніякіх кампэнсацыяў за працу ў выходныя, налічэньняўза стаж жанчыны таксама не атрымліваюць.
Недзе пад дзявятую ранку Жана выпраўляецца дахаты.
Па дарозе ёй трэба пакарміць яшчэ адно сваё цяля. Вярнуўшыся, яна робіць хатнююпрацу і гатуе абед.
«Каб ня годная бабуліна пэнсія, я ня ведаю, як бы мывыжывалі, — кажа яна. — Палова сыходзіць на лекі, але недзе паўтара мільёна мнезастаецца, і тое добра».
У гэты час Саша завозіць нас у майстэрні, дзе працуебацька. Там зьбіраюцца два дзясяткі мужчын. «Вось паглядзіце! — кіроўца МАЗапрацягвае нам свой разьліковы рахунак. — 28 працоўных дзён! 32 рублі мненалічылі! Сумленьне б нейкае мелі». Адзін за адным яны пералічаюць свае крыўды.
«Калісьці наша гаспадарка за свае сродкі рабіларэканструкцыю дзьвюх фэрмаў, — кажа адзін зь іх. — На трэцюю фэрму раённаекіраўніцтва настаяла, каб узялі крэдыт. І з гэтага пачалося ўсё горш».
Работнікі наракаюць на раённае начальства, якоепрымушае сеяць рапс. «Рапс патрабуе дакладнага выкананьня тэхналёгіяў, шматугнаеньняў, шмат расходаў. У нас на гэта сродкаў няма. А раённае кіраўніцтвамаўчыць, а нас не пытаецца», — скардзяцца людзі.
Па словах людзей, гаспадарку ўжо некалькі разоўспрабавалі рэфармаваць, абяцалі «сьветлую будучыню». У выніку зь вясны дапозьняй восені людзі робяць без выходных і маюць хоць нейкія заробкі, а ўзімку— тыя, што на разьліковых.
— Калі з калгасу звольнісься, нікуды цябе на працуня возьмуць. Гэта раённае ўказаньне, — кажуць яны.
— Дык гэта рабства?
— Падобна да таго.
Гаспадарку работнікі жартам называюць «вытворчасьцюдырэктараў», бо сёлета тут мяняецца ўжо трэці кіраўнік. Юры Бадун цяпервыконвае ў «Сельцах» абавязкі старшыні, але ўжо напісаў заяву на звальненьне.
Камэнтаваць штосьці для журналістаў ён адмаўляецца. Людзі яго ў нізкіх заробкахне вінавацяць. Упэўненыя, што прычына — у раённым кіраўніцтве.
Гаспадарка жыве з жывёлагадоўлі, здае мяса і малако,засявае палі кармавымі культурамі. Калі налічваюць заробак, кіруюцца пастановайСавету міністраў № 1506 ад 30 кастрычніка 2002 году. Яна абавязваесельскагаспадарчыя арганізацыі, у якіх ёсьць запазычанасьць па выплацезаработнай платы, вылучаць на яе ня больш за 25 працэнтаў ад аб’ёмурэалізаванай прадукцыі.
— Ну што, цяпер нас ужо дакладна пасодзяць? —пытаюцца рабочыя пасьля размовы з журналістамі.
— З чаго вы гэта ўзялі?
— Ну а як інакш? Тут усё можа быць.
Сусед Жаны зайшоў у абед папіць кавы. Распавядае, якпаехаў у Менск на закупы, бо дачка чакае другое дзіця. «Ведаеш, халат каштуе 70рублёў. Дык што, Жана, колькі халатаў купіш на свой заробак?» — пытаецца ён.
Жана толькі ўсьміхаецца.
У вольную хвіліну Жана вяжа дыванкі з парэзанай настужкі цыраты, у якую на палях загортваюць сена.
Саша атрымлівае ў пошту паведамленьне зАдміністрацыі. Пішуць, што ягоны запыт наконт заробку маці перададзены ўадпаведную інстанцыю.
«Сытуацыя цяжкая, але гаспадарка не загубленая», —кажа нам Ёсіф Пачкоўскі, намесьнік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму паэканоміцы. — Галоўнае, што кіраўніка там няма. Шукаем чалавека. Спадзяёмся, штоў студзені там пытаньне вырашыцца«.Ёсіф Іванавіч кажа, што надоі ў «Сельцах» —найменшыя па раёне, а даўгі ў іх на 1 лістапада за малако — 11 з паловаймільярдаў старых рублёў. Адказу на тое, як «Сельцы» апынуліся ў такім стане, учыноўнікаў няма.
А пятай Жана зноў едзе на фэрму роварам. Вяртаеццадахаты пасьля сёмай. «Цяпер каровы ў „запуску“ (перад ацёлам кароў перастаюць даіць. — РС), дык я хутчэй, —тлумачыць яна. — А калі ўсе каровы дояцца, то тады мы доўга на фэрме. Улеткузьбіраліся на фэрме а пятай, палову шостай ад’яжджалі на поле, там даілі.
Пасьля а дзясятай вечара вяртаесься адтуль на фэрму, мыеш бачкі, цялят яшчэнапаіць. Дык я дахаты зьяўлялася гадзіне аб 11 вечара, і тое добра».
Калі маці прыходзіць з фэрмы, Жэня ўжо дома. Яна вучыццаў музычнай школе і марыць пра фартэпіяна. Цяпер сям’я думае, як бы яго здабыць.
«Я калі-небудзь кіну гэтую працу, — кажа яна. — Якбудзе ў мяне дзьве-тры каровы сваіх, то кіну».
— Саша, як ты думаеш, штосьці памяняецца? — гэтапытаньне, якое мы задаём Сашу на разьвітаньне.
— Нічога тут не памяняецца.