Гісторык Зьміцер Дрозд стварыў агульны пошук рэпрэсаваных
Уім 50 базаў зьвестак.
На сайце Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтрузапрацаваў пошук рэпрэсаваных, што ахоплівае больш як 50 спэцыялізаваныхсайтаў, на якіх знаходзяцца сьпісы, базы зьвестак, кнігі памяці або ёсьць любаяіншая інфармацыя пра пацярпелых ад камуністычнага рэжыму.
Праграма створаная так, што шукаць можна папрозьвішчы, населеным пункце, лягеры, нацыянальнасьці і артыкуле, паводле якогачалавека рэпрэсавалі.
Электронны пошук стварыў гісторык Зьміцер Дрозд.
Кажа, што зрабіў гэта, бо сутыкнуўся зь нязручнасьцямі падчас пошуку зьвестакпра рэпрэсаваных сваякоў:
— Я стварыў гэтую базу зьвестак, бо толькі ў маёйсям’і вельмі шмат рэпрэсаваных. А шукаць па розных базах і сьпісах нязручна.
Таму нарадзілася ідэя зьвесьці ўсе базы ў адну і стварыць просты пошук. Калібудуць новыя крыніцы інфармацыі пра рэпрэсаваных, іх можна будзе дадаваць упошук. Пакуль база ахоплівае каля 50 крыніц, сярод якіх, напрыклад, «КартатэкаСталіна», падрыхтаваная Радыё Свабода, база зьвестак на сайце Леаніда Маракова,сьпіс рэпрэсаваных праекту «Мэмарыял» і шэраг іншых. На сёньня гэта самыўсёахопны пошук рэпрэсаваных, — сказаў Свабодзе аўтар праекту гісторык ЗьміцерДрозд.Ён кажа, што ўсе базы, якія ёсьць у інтэрнэце,вельмі няпоўныя, таму зьвесткі пра некаторых рэпрэсаваных захоўваюцца толькі ўсем’ях:
— У іх ня трапіла вялізная колькасьць асобаў, якіяне былі рэабілітаваныя. Таму што за савецкім часам рэабілітавалі ў асноўнымтых, хто праходзіў па артыкуле «контррэвалюцыйная дзейнасьць». А вялізнаяколькасьць тых, хто быў проста раскулачаны ў адміністрацыйным парадку і высланыў Сыбір, ня трапіла ні ў якія сьпісы. Толькі ў Беларусі такіх асобаў было каля300 тысяч.
Атрымліваецца, што толькі ў сем’ях людзі магліведаць, што іх сваякоў рэпрэсавалі. Гэта адказ на пытаньне, чаму ня ўсіх можназнайсьці ў базах рэпрэсаваных. А таксама сьведчаньне таго, што сотні тысячлюдзей, што былі рэпрэсаваныя, не рэабілітаваныя да гэтага часу.
Гісторык раіць не спыняць пошуку ў выпадку, калі вызнайшлі прозьвішча свайго сваяка ў базе. Далей можна даслаць запыт у КДБ іатрымаць усе зьвесткі ў ягонай справе:
— Заняцца пошукам рэпрэсаваных сваякоў — абавязаккожнага чалавека. І ні ў якім разе нельга спыняцца, калі імя знойдзенае ў базезьвестак, таму што там толькі маленькая вытрымка са справы. А калі прыходзіш уархіў КДБ і знаёмісься са справай цалкам, калі бачыш, як гэтыя справы ствараліся,за што быў рэпрэсаваны твой сваяк, — гэта выклікае вельмі шмат эмоцыяў. Чалавекмог сказаць толькі адно слова — і праз два-тры месяцы яго магло ня стаць.
Суды адбываліся вельмі хутка. Таму, калі знайшліімя, гэта толькі старт. Спасылаючыся на інфармацыю з базы зьвестак, можнанапісаць запыт у архіў КДБ і запатрабаваць дакумэнты справы. Калі рэпрэсаванычалавек — ваш сваяк, то такія зьвесткі КДБ мусіць прадаставіць.