У Алеся Макаева канфіскуюць маёмасьць
Савецкага раёну Менску прыйшлі ў кватэру сустаршыні руху салідарнасьці «Разам»Алеся Макаева, каб перапісаць маёмасьць. Як сказаў Свабодзе Макаеў, маёмасьцьзьбіраюцца канфіскаваць за няплату штрафаў, выпісаных раней за ўдзел упалітычных акцыях.
Алесь Макаеў, архіўнаефота, Радыё Свабода
«Тут некалькі судовых прыставаў, два ўчастковыя, —распавядае Макаеў. — Прыйшлі, дзіця пабудзілі — хоць бы за 5 хвілінпапярэдзілі! Сабраліся б, я б нікуды ня ўцёк. Прасілі падпісаць пратаколы, алея нічога ня буду падпісваць. Яны тут апісваюць маёмасьць — прымач, пасудамыйку,пральную машыну, я ня ведаю, што яшчэ. Сказалі, усё бяруць».
Судовыя выканаўцы адмовіліся даць камэнтар Свабодзе.
Увесну ў Алеся Макаева ўжо канфіскоўвалі частку маёмасьці:адміністратары «Ракаўскага кірмашу» забралі тавары (у асноўным сантэхніку) насуму 47 млн недэнамінаваных рублёў, якімі Макаеў гандляваў як прадпрымальнік.
Макаеў браў удзел у шэрагу палітычных акцыяў, як Дзень Воліі Беларускі нацыянальны кангрэс у Менску, ладзіў акцыі ў падтрымкупрадпрымальнікаў супраць указу № 222 у Менску і іншых гарадах Беларусі.