Як стварыць беларускамоўны клас у школе
Што для адной краіны нонсенс, для нашай — норма. Здавалася б, лагічна, што ў Беларусі, дзе адна з дзяржаўных моў — беларуская, не павінна быць праблем і з навучаннем па-беларуску.
Але ж не! Класы, дзе вучні атрымліваюць адукацыю на беларускай мове, можна смела занесці ў Чырвоную кнігу, а бацькам, якія дабіваюцца, каб такія класы адчыняліся, адразу выдаваць Ордэн Францішка Багушэвіча.
Фота: svaboda.org
Напярэдадні пачатку навучальнага года збіраем парады ад бацькоў, настаўнікаў і чыноўнікаў, як аддаць сваё дзіця ў клас з беларускай мовай навучання.
Сын Маргарыты Вялічкінай Францішак, які вучыцца ў брэсцкай школе №29, 1 верасня ідзе ў шосты клас, дзе акрамя яго будуць вучыцца яшчэ… тры чалавекі. За часы навучання хлопчыку, які хоча вучыцца па-беларуску, давялося змяніць сем школ.
"Каб адчыніылі беларускамоўны клас, найперш трэба знайсці аднадумцаў-бацькоў, — дае парады Маргарыта Вялічкіна. — Бо ёсць розніца, ён будзе вучыцца адзін ці ў яго будзе кола сяброў. Збіраць бацькоў можна па сябрах, размаўляць у дзіцячых садках. Калі ўжо будзе 4-5 чалавек, трэба шукаць школу, дзе нармальна настроеныя на навучанне па-беларуску".
Калі ваша дзіця ідзе ў першы клас, то рыхтавацца варта за год.
Працяг чытайце тут.