Фэст «Каго любіш? Люблю Беларусь!» не дазволілі, бо «произошла утечка этиленгликоля»
Сядзіба» падпісала з Палацам спорту дамову на арэнду пляцоўкі для правядзення25 сакавіка музычнага фестывалю «Каго любіш? Люблю Беларусь!».
У гэты ж дзень ў Мінскі гарвыканкам былі пададзеныядакументы на атрыманне гастрольнага пасведчання на права правядзення гэтагакультурнага мерапрыемства.
Праз тыдзень, у дзень адказу на заяўку згодна ззаканадаўствам, «Арт Сядзіба» спачатку атрымала ліст ад кіраўніцтва КС РУП«Палац спорту» з інфармацыяй, што«21 лютага 2016 г. падчас правядзення Адкрытага чэмпіянатуРэспублікі Беларусь па самба адбылася ўцечка этыленгліколю на лядовай арэнеПалаца спорту, якая прывяла да парушэння працы сістэмы холадазабеспячэння.
Рамонтна-аднаўленчыя работы будуць праводзіцца з 21 да 30 сакавіка 2016 г. Пагэтай прычыне правядзенне 25 сакавіка 2016 г. канцэртнага мерапрыемствы неўяўляецца магчымым».
Праз некалькі гадзінаў мы атрымалі адмову і адМінгарвыканкаму, які не выдаў дазвол на канцэрт «Каго любіш? Люблю Беларусь!»з-за таго, што 25 сакавіка ў Палацы спорту будуць адбываццарамонтна-аднаўленчыя работы сістэмы холадазабеспячэння.
«Арт Сядзіба» публікуем арыгіналы дакументаў, якія атрымаланашая арганізацыя.
Каментуе адказ і падрабязнасці справы кіраўнік «Арт Сядзібы»Павел Белавус:
«Шчыра, калі мы планавалі мерапрыемства і падавалі заяўку,то прыкладна ацэньвалі наш шанец на атрыманне пазітыўнага адказу — 50 на 50, тобок зусім не прадказальна. Але атрымалася ўсё прадказальна.
У канцэрце пагадзіліся прымаць удзел усе лепшыя гуртыкраіны: Trubetskoy, Akute, Лявон Вольскі, Vinsent, Крамбамбуля, Крама,Dzieciuki, Vuraj са Спеўным сходам, Amaroka, Амплітуда смеласці, Мутнаевока,Нейра Дзюбель, :B:N:, Разбітае сэрца пацана.
Калі мы першы раз прыйшлі да дырэктара Палацу спорту СяргеяПрановіча, то і дамову, каб падаць на “гастрольку” за дзень падпісалі, бо дата25 сакавіка ў графіку была вольная. Таму і прычыну з “утечкой этиленгликоля” я,упэўнены, яму давялося не самому прыдумляць. Бо толькі арэнда пляцоўкі каштуекаля 10 тысяч даляраў, а якое прадпрыемства не зацікаўленае ў атрыманні грошай,тым больш у такі складаны час.
У заяўцы ў Мінгарвыканкам мы таксама не хавалі нашых шчырыхмэтаў мерапрыемства, што фестываль будзе прысвечаны 98 гадавіне абвяшчэння БНР,якое адбылося 25 сакавіка 1918 года ў Мінску, і пройдзе ў рамкахрэспубліканскага Года культуры, якім у Рэспублікі Беларусь аб’яўлены 2016 год.
У праграме на пачатку мы пазначылі выступы прадстаўнікоўМіністэрства культуры і Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь зурачыстымі прамовамі. А мэтамі ўсяго мерапрыемства пазначылі патрыятычнаевыхаванне моладзі, папулярызацыю сучаснай беларускай культуры, беларускай мовыі важных гістарычных падзей беларускай дзяржаўнасці.
Да таго ж мы накіравалі інфармацыйныя лісты старшыніМінгарвыканкаму, кіраўніку Цэнтральнага раёну Мінска, кіраўніцтву Міністэрствакультуры, міліцыі, КДБ, у Адміністрацыю прэзідэнта, што мерапрыемства маекультурна-патрыятычны характар, і мы гатовыя яго правесці строга ў рамкахзаканадаўства. Вось зараз чакаем з усіх гэтых устаноў адказы.
Мы не губляем надзею, што там зразумеюць важнасць гэтагамерапрыемтсва і змогуць разабрацца з тымі, хто загадаў прызначыць на 25сакавіка рамонт у Палацы спорту ”утечки этиленгликоля”. А для гэтага трэбастварыць грамадскі рэзананс.
Я не разумею, чаму чыноўнікі не могуць уцяміць, што забаронатакіх фестываляў як “Каго любіш? Люблю Беларусь!” ці канцэртаў беларускіхгуртоў — гэта не толькі іміджавыя, але і фінансавыя страты для краіны.
Просты падлік: на канцэрты па-за межамі Беларусі беларускіхгуртоў і выканаўцаў: Крамбамбулі, Brutto, Змітра Вайцюшкевіча і ЛявонаВольскага збіраецца да 5 тысяч і больш беларусаў. На адну такую паездку(квіткі, дарога, харчаванне, гатэль, падарункі, закупы) адзін чалавеквыдаткоўвае каля 200 даляраў. Пяць тысяч чалавек вывозіць за адзін такіфестываль з Беларусі ў Літву, Варшаву ці Беласток 1 000 000 даляраў. А такіхканцэртаў, з-за забаронаў у Беларусі, адбываецца 5-10 у год.
Назавіце мне яшчэ хоць адзін сусветны прыклад: каб 5 тысяччалавек з адной краіны ехалі на выходныя ў іншую суседнюю краіну, каб паслухацьпесні гуртоў са сваёй краіны на роднай мове?
Далей лічыце самыя і рабіце высновы, хто займаецца ўБеларусі антыдзяржаўнай дзейнасцю. Хто прымае рашэнні, з-за якіх айчынныяпляцоўкі і дзяржбюджэт недаатрымліваюць прыбытак?»
Да гэтага часу Мінгарвыканкам не даў дазволу і на канцэртгурта «Brutto», вось што паведамілі мэнэджару «Арт Сядзібы» Алесю Снегу, якізабіраў нашую адмову:
«Сёння я быў у Гарвыканкаме. Запытаў пра лёс канцэрту“Brutto”, у “Адным вакне” сказалі, што ў іх будзе прыкладна такі ж адказ, але зсамым адказам кіраўніцтва нешта зацягвае».