Добавить новость





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Чаму Эўропа ўжо ня вораг

Пасьля скасаваньня санкцыяў ЭЗ адносна афіцыйнага Менску ўпершыню ў гісторыі дачыненьні Беларусі з Эўропай сталі лепшыя, чым стасункі Расеі з Эўразьвязам.

Супраць РФ эўрапейскія санкцыі існуюць, а адносна Беларусі — няма. Сытуацыя новая і нечаканая. Бо цягам усяго пэрыяду пасьля распаду СССР было ўсё наадварот.

Доўгі час Лукашэнка быў зацятым антызаходнікам. У афіцыйнай прапагандзе ўвесь час адбывалася д’ябалізацыя Захаду. Захад разглядаўся як абсалютнае зло, народу даводзілі, што заходняя цывілізацыя глыбока чужая беларускаму соцыюму. Беларускі лідэр займаў значна больш антызаходнюю пазыцыю, чым Крэмль. Ён увесь час бег паперадзе паравоза, імкнуўся сутыкнуць Расею з Захадам, уцягнуць Маскву ў канфлікт з ЗША і ЭЗ, часта крытыкаваў расейскае кіраўніцтва за саступкі заходнім краінам, нерашучасьць, адсутнасьць палітычнай волі ў супрацьстаяньні з супастатамі.

Залатою парою для Лукашэнкі былі пэрыяды міжнародных крызісаў, абвастрэньня адносін паміж Захадам і Расеяй. У такія моманты афіцыйны Менск з усіх сіл імкнуўся прадэманстраваць Маскве сваю адданасьць. Беларусь грала ролю «траянскага каня» РФ, агучвала расейскія зьнешнепалітычныя ініцыятывы, зь якімі само крамлёўскае кіраўніцтва з розных прычын выступаць не хацела.

У выніку геапалітычная вага беларускай дзяржавы ў вачах расейскага кіраўніцтва павышалася, Беларусь атрымлівала ад Масквы чарговую порцыю палітычных і эканамічных бонусаў.

Можна сказаць, што ў нейкай меры кіраўнік Беларусі выступаў як чуйны баромэтар адносін паміж Расеяй і Захадам. Ён хутка рэагаваў на найменшае іх абвастрэньне, стараўся ўзмацніць яго і сьвядома правакаваў РФ на жорсткія дзеяньні.

У сьнежні 1996 году Лукашэнка казаў: «Заўважце, што не Расея першай жорстка паставіла пытаньне пра НАТО, а прэзыдэнт Беларусі два гады таму... Мы першымі заявілі пра непрыманьне прасоўваньня НАТО на ўсход. Расея, у сілу ня ведаю якіх прычын, праводзіла гнуткую палітыку».

«Сёньня Іваноў (міністар замежных спраў РФ. — Аўт.), па-мойму, з Парыжу, тэлефануе, апраўдваецца перад гэтай мадам (дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт. — Аўт.). Што ты апраўдваесься? Што ты перад ёй апраўдваесься?» — вяшчаў кіраўнік Беларусі пад бурныя аплядысмэнты ў Дзярждуме РФ у 1999 годзе.

Тады ж Лукашэнка абвінаваціў кіраўніцтва Расеі ў адмове ад дапамогі Югаславіі.

Падчас іракскага крызісу 2003 году кіраўнік Беларусі скрытыкаваў пасіўную пазыцыю РФ. На яго думку, Масква не «павінна проста лапатаць з экрана» (мелася на ўвазе заява Ўладзімера Пуціна па тэлебачаньні), а аказаць жорсткі супраціў ЗША.

Першы збой гэтай парадыгмы адбыўся ў 2008 годзе падчас расейска-грузінскай вайны, якая моцна абвастрыла дачыненьні РФ з Захадам. Тады Лукашэнка ня толькі не падтрымаў Маскву ў супрацьстаяньні з ЗША і ЭЗ, а наадварот, адмовіўся прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, раптам вызваліў палітзьняволеных і пачаў дыялёг з Захадам.

І вось цяпер, падчас агрэсіі Расеі супраць Украіны, Менск дыстанцыяваўся ад Масквы, заняў амаль нэўтральную пазыцыю, выступіў у ролі міратворцы і пачаў актыўна размарожваць адносіны з ЭЗ, што завяршылася адменай санкцыяў.

Чаму ж зламаўся трэнд? Прычын шмат. Найперш, на пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі Лукашэнка марыў заваяваць крамлёўскі пасад. І адным з спосабаў рашэньня гэтай задачы быў намер даказаць расейскаму насельніцтву, што ён больш круты, чым Ельцын ці Пуцін.

Справа ў тым, што ў расейскім грамадзтве антызаходнія настроі былі мацнейшыя, чым гэта адлюстроўваецца ў афіцыйнай палітыцы Крамля. І ў гэты разрыў паміж настроямі насельніцтва і пазыцыяй кіроўнай эліты і спрабаваў уклініцца Лукашэнка.

Цяпер ён канчаткова зразумеў, што крыштальная мара ня спраўдзіцца, таму трэба неяк акопвацца.

Другі момант. Адна справа, калі Расея канфліктуе з Захадам з-за Югаславіі ці Іраку. І іншая справа, калі РФ у вялікадзяржаўным, імпэрскім шале пачала трушчыць постсавецкія краіны, суседзяў. А Захад якраз спрабуе неяк стрымаць Маскву. Лукашэнка адразу ж прымераў гэтую сытуацыю на сябе і спужаўся. Стала зразумела, што каб прадухіліць патэнцыйную пагрозу, трэба шукаць нейкае апірышча, процівагу Расеі. А дзе яе шукаць? Не ў Кітаю ж, які ня хоча ўмешвацца ў эўрапейскія разборкі. Адзіны варыянт — гэта нармалізаваць дачыненьні з ЗША і ЭЗ.

Па-трэцяе, сам факт незалежнага існаваньня Беларусі ўжо цягам чвэрці стагодзьдзя падводзіць да высновы, што дзеля выжываньня краіны, дзяржавы і існага рэжыму патрэбна захоўваць пэўную дыстанцыю ад імпэрыі, мэтраполіі. Да такой высновы рана ці позна прыходзілі ўсе былыя калёніі. незалежна ад палітычнага ладу і рэжыму. Таму ў 1990-я гады Лукашэнка заклікаў абараняць нашу «агульную Айчыну» ад заходніх супастатаў, а цяпер асьцярожна кажа: «Беларусь — не русский мир».

Па-чацьвёртае, доўгі час расейская эканамічная дапамога была галоўным чыньнікам выжываньня беларускай сацыяльнай мадэлі. Але цяпер усё мяняецца. Расея ў крызісе. Расейскі рынак скурчыўся. З падзеньнем сусьветных цэнаў на нафту расейскі энэргетычны грант моцна скараціўся. Крэдытаў Масква даваць ня хоча. Цяпер Расея стала крыніцай праблемаў для беларускай эканомікі. Таму патрэбна дывэрсыфікацыя замежнаэканамічных партнэраў.

Відавочная карэкцыя геапалітычных арыенціраў набірае сваю сілу інэрцыі і ўласную лёгіку палітычнага працэсу. Куды яна выведзе?



Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net