Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.br br
Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.br br 22 снежня ў народным календары Ганны. 21 і 22 снежня з’яўляюцца днямі астранамічнага зімовага сонцастаяння. Сонца паварочваецца нa лета. На гэта вялікую ўвагу звярталі з даўніх часоў. Казалі: “Ад Ганны прыбавіцца багата дня”. А яшчэ прыкмячалі: «Калі ў гэты дзень снег - да дажджу, мяцеліца - да ветру з дажджом, мароз - да яснага надвор'я, адліга - да цёплага дажджу.”br br Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 22 снежня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Езярышчы ў 1978 годзе – больш за 31 градус марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах ў 1989 – больш як 10 градусаў цяпла.br br