Літоўцы пахавалі Кастуся…
На пахаванні ў Вільні
Літоўцы пахавалі Кастуся,
Папоўнілі могілкі Росы,
Дзе беларуская ўся
Вільня дасушвае слёзы.
Словы. Малітвы. Сцягі.
З косткамі дваццаць трунаў
Плылі праз людзей берагі,
Дзе хтосьці, напэўна, думаў:
“Ну, вось, аддала гара
Паўстанцаў свайму народу,
Якому даўно пара
Набіць акупантам морду…”.
“Каго любіш?”
“Люблю Беларусь!”
“Ну, то тады ўзаемна!” —
Слухае з неба Кастусь,
І, напэўна, яму прыемна.
22.11.2019
Фота «Наша Ніва»
Сообщение Літоўцы пахавалі Кастуся… появились сначала на Газета Слонімская.