«Не шкада, што карова падохла, шкада, што ў суседа жывая?»
Галоўны рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб піша пра іншы бок «справы БЕЛТА».
Фота з сайту БАЖ
«На самай справе, нічога дзіўнага ў сённяшніх ператрусах па абсурдных абвінавачваннях няма. Усё тое, што робяць беларускія ўлады апошнія 23 гады (памятаеце збіццё дэпутатаў?) цалкам укладаецца ў класічную схему ўсталявання аўтарытарнага рэжыму.
Таму, ўпэўненая, прапарцыйна страху згубіць уладу будуць узмацняцца і рэпрэсіі. А каб грамадства менш хвалявалася з гэтай нагоды, будуць зачышчаць інфармацыйную прастору да мінімальна магчымага ўзроўню. Калі не так, як ў Паўночнай Карэі, дык хаця б так, як у Азербайджане. Значыць, гэта далёка не апошнія ператрусы ў рэдакцыях незалежных СМІ.
Наступным можа быць хто заўгодна. Таму сказаць я хачу пра іншае. Пра нашу з вамі салідарнасць.
Яшчэ зусім нядаўна некаторыя калегі ледзь не ўхвалялі блакіроўку «Хартыі». Маўляў, нічога чытачы ад гэтага не згубілі, яны толькі кантэнт крадуць, хаця, канечне, блакаванне — гэта дрэнна. Было ж такое, праўда?
А сёння я бачыла падобныя каментары пра тут.бай таксама ад калег. Маўляў, так ім і трэба, нельга сядзець на двух крэслах, яны не аб’ектыўныя, і наогул, хай ведаюць.
Што гэта? Традыцыйнае: не шкада, што карова падохла, шкада, што ў суседа жывая? Элементарнае небачанне далей за ўласны нос? Ці неразуменне таго для чаго мы ўсе працуем?»
Цалкам артыкул чытайце тут