Тэктанічны зрух у Хоцімскім раёне
Калі на рынку тавараў«камандуюць» попыт і прапанова, то на адміністрацыйным рынку — справядлівасць,але чыноўнікі прызначылі сябе адказнымі за яе падтрыманне.
Тэктанічныя зрухі, насуперак уяўленням геолагаў, назіраюццане толькі ў зямной кары. Прывяду прыклад, запазычаны з артыкула ВалерыяКаранкевіча «Хто заўтра напоіць нас малаком?» у «СН плюс».
Былы першынамеснік старшыні райвыканкама Хоцімскага раёна прыводзіць наступнуюстатыстыку: у 1980-я гады ў раёне пражывалі каля 20 тысяч чалавек. У тойчас у райвыканкаме працавалі 27 дзяржслужачых, а даярак налічвалася больш за280. І толькі трое дзяржслужачых атрымлівалі заробак у 250 рублёў (першысакратар райкама партыі, старшыня райвыканкама і першы намеснік). Заробакдаярак перавышаў 400 рублёў.
Сёння насельніцтва скарацілася ўдвая, колькасць аператараўмашыннага даення — у 3,5 разы. Колькасць служачых у раённай адміністрацыі незмянілася. Іх заробак складае прыкладна 1300 рублёў пры сярэднім заробкуаператараў у 130 рублёў.
Вось такі тэктанічны зрух раённага маштабу. 30 гадоў тамузаробкі даярак былі ў 1,6 разы большымі за заробак самых высокааплатных раённыхчыноўнікаў. Сёння сярэдні заробак чыноўнікаў перавышае зарплату аператараўмашыннага даення ў 10 разоў!
Як такое стала магчымым?
Працяг артыкула чытайцетут