Супрацоўнікі брытанскай амбасады ў Мінску апранулася ў колеры вясёлкавага сцяга. Фотафакт
Такім чынам дыпламатычнае прадстаўніцтва падтрымала штогадовы прайд у Лондане.
Сёння ў 46-ы раз праходзіць штогадовы Лонданскі прайд ў гонар гісторыі і дасягненняў супольнасці ЛГБТ+. Каб падтрымаць Лонданскі прайд, каманда Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі апранулася ў колеры вясёлкавага сцяга, паведамляецца на афіцыйнай старонцы амбасады ў Фэйсбуку.
Нагадаем, што ў маі гэтага года амбасада Вялікабрытаніі вывесіла на сваім будынку ў Мінску вясёлкавы сцяг у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Гэта выклікала рэакцыю ў беларускім Міністэрстве ўнутраных спраў, якое апублікавала на сваім сайце гамафобскі артыкул. Наступствам той публікацыі сталі адзіночныя пікеты і перфоманс супраць гамафобіі.