Вiдэа дня: Дашкевіч прывёз крыжы да рэстарацыі ў Курапатах. Чыноўнікі супраць
Актывiст з паплечнікамі прывёз крыжы дарэстарану «Поедем поедим». Першая спроба была няўдалай – машыну затрымалі,«прадукцыю» арыштавалі.
Да месца народнага супраціву Зьміцер Дашкевіч прыехаўз аднадумцамі і сваёй сям’ёй — жонкай Настай і дзецьмі Марай і Давідам. Хлопцыразгрузілі брусы, цяпер трэба зьбіць іх у крыжы.
Ахова рэстарану не была падрыхтаваная да такогаразьвіцьця падзеяў і пакуль толькі назірае. Міліцыянты ўжо папярэдзілі, штосупрацьпраўныя дзеяньня могуць завершыцца ізалятарам часовага ўтрыманьня.
Зьміцер Дашкевіч заклікаў усіх неабыякавыхдалучыцца да сёньняшняй вахты ў Курапатах. Тым часам самыяактыўныя абаронцы атрымалі тэрміны адміністрацыйнага зьняволеньня, у асноўнымпа 10 сутак.
Намесьнікстаршыні Менскага райвыканкаму Аляксандар Мякіньнік (зьлева) адмовіўся гаварыцьз Дашкевічам і карэспандэнтам СвабодыСёньня Зьміцер Дашкевіч заплянаваў замену трох старыхкрыжоў, якія струхнелі ад часу. Аднак дырэктар Бараўлянскага спэцлесгасуАляксандар Мірановіч папярэдзіў, што любыя працы будуць кваліфікаваныя яксупрацьзаконныя з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці.
Па словах чыноўніка, на ўстаноўку патрэбны адмысловыдазвол зь Міністэрства культуры і адпаведнае ўзгадненьне зь Міністэрствамлясной гаспадаркі. У іншым выпадку новыя крыжы будуць дэмантаваныя. ЗьміцерДашкевіч назваў пагрозы бандыцкімі і папрасіў не перашкаджаць працы.
За падзеямі таксама назірае намесьнік старшыніМенскага райвыканкаму Аляксандар Мякіньнік.
Дырэктар
Бараўлянскага спэцлесгасу Аляксандар Мірановіч папярэдзіў, што любыя працыбудуць кваліфікаваныя як супрацьзаконныя з прыцягненьнем да адміністрацыйнайадказнасьці
Нягледзячы на пагрозы, актывісты ўрэшце зьбілі збрусоў крыжы і выкапалі пад іх ямы. Спробы карэспандэнта Свабоды атрымацькамэнтары ад прысутных чыноўнікаў плёну ня мелі, усе яны дэманстрацыйнаадварочваліся ад камэры. Па зьвестках, у Курапаты выкліканы атрад АМАПУ, адзінз начальнікаў у цывільным ужо на месцы.
29 чэрвеня аўтамабіль, якімі Зьміцер Дашкевіч, ЯгорЛаўрухін і Валер Мінец везьлі крыжы ў Курапаты, спынілі супрацоўнікіДзяржаўтаінспэкцыі. Пасажыраў даставілі ў Ленінскі РУУС Менску, аўтамабільтранспартавалі на штрафстаянку.
Неўзабаве актывістаў адпусьцілі без складаньняпратаколаў, але распачатая праверка паводле артыкулу аб «парушэньні правілаўгандлю і аказаньня паслуг насельніцтву» (арт. 12.17 КаАП). Праверка можацягнуцца да 10 дзён з магчымым падаўжэньнем да 30 дзён.