Митрополит Тадеуш Кондрусевич: «Калі ў душы не будзе Езуса, святы не прынясуць таго эфекту, які павінны»
Видеопоздравление Тадеуша Кондрусевича появилось на сайте catholic.by.
- Са святам, глыбокапаважаныя браты і сёстры. Вітаю сваіх аднаверцаў-каталікоў, вітаю іншых хрысціян, каторыя сёння разам з намі адзначаюць гэтае свята. Вітаю таксама нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія рыхтуюцца да падобнага свята. Сённяшняе свята нагадвае нам аб тым гістарычным моманце, які змяніў саму гісторыю. У грахоўную цемру ўвайшло святло нованароджанага збаўцы.
Бог скланіўся над чалавекам, які адмовіўся бога. І сёння бог скланяецца над намі. Нягледзячы на тое, што сёння чалавек не хоча жыць па божаму закону, а хоча жыць па свайму закону, які вельмі часта не адпавядае божаму, бог не стамляецца любіць чалавека. Гэта свята любові бога да чалавека, святла і жыцця.
Нашы сталы будуць поўныя смачнай ежы, будуць прыгожыя ялінкі, але калі ў душы не будзе Езуса, то ўсе святы не прынясуць таго эфекту, які павінны прынесці. А яны павінны пакінуць свой след у душы чалавека.