Зянон Пазняк адзінагалосна пераабраны старшынёй КХП-БНФ
У нядзелю, 18чэрвеня, у Мінску прайшоў XI з’езд Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Упрацы з’езда бралі ўдзел 101 дэлегат.
Мерапрыемства пачалося з хвіліны маўчання па тым сябрахарганізацыі, якія адышлі за апошнія гады, а таксама па Юліі Качук, дачцэзэльвенскага актывіста КХП-БНФ.
Быў заслуханы даклад Зянона Пазняка «Набліжайма вольнуюБеларусь».
«У цяжкіх умовах акупацыйнага антыбеларускага рэжыма сябрыПартыі захавалі аптымізм і веру ў перамогу, здолелі сваім прыкладам і сваіміідэямі пераканаць значную частку нашага грамадства ў неабходнасці змагання завольную, дэмакратычную і незалежную Беларусь — наш агульны Дом», — гаворыцца ўпрэс-рэлізе партыі.
Выглядае, што яшчэ большую крытыку за ўлады зазнала такзваная «псеўдаапазіцыя».
У выніку Зянон Пазняк быў адзінагаласна пераабраны старшынёйпартыі. Не адбылося ратацыі і на астатніх пасадах. Юрый Беленькі застаеццавыканаўцам абавязкаў старшыні ўнутры Беларусі, а Сяргей Папкоў — намеснікамстаршыні.
Зянону Пазняку 73 гады. Ад 1996 года ён знаходзіцца ўэміграцыі. КХП-БНФ Пазняк бязменна ўзначальвае ад 1993 года.