Фэст папулярных блогераў: «Я цяпер тыдзень не буду мыцца!»
Мінску прайшоў фэст папулярных блогераў.
Стас Давыдаў, Віка Картэр, Дзіма Ермузевіч, ПрыемныІльдар, IdiotikShow,
Андрэй Мартыненка — гэта толькі частка паспяховых ютуб-праектаў і персон, якіяўпершыню для Беларусі сабраліся ў адным месцы на міжнародным фестывалі «Відак».
Каб пафоткацца з фанатамі ды падзяліцца сакрэтамі паспяховасці сваіх каналаў.
Дзіма
Ермузевіч
Улад
Бумага з прыхільніцай
Улічваючы, што не так даўно толькі УладБумага сабраў у Мінску каля трох тысяч прыхільнікаў,чакалася, што на фестывалі з парай дзясяткаў куміраў моладзі будзе зусім пекла.
Але паколькі ўваход быў платны, ажыятаж спаў: не кожны бацька дасць дзіцяці 35рублёў на квіток, а яшчэ на тое, каб паесці на месцы ці набыць фірмовую кепкуад блогера з Украіны Мартыненкі. Фестываль цягнуўся ад абеду і да познягавечара, таму, так ці інакш, але на нешта з гэтага маладое гарачае сэрцадакладна спакусілася б.
Зусім малыя дзеці цягнулі з сабой бацькоў. Адзінтата, сын якога з захапленнем здымаў на шосты айфон выступ Улада Бумагі,расказаў нам, што хлопец загадзя папрасіў яго набыць квіткі. Бацька ведае, штосын неабыякавы да творчасці Бумагі, але сам яго відэа не глядзеў, таму нафестывалі сумаваў.
Андрэй
Мартыненка (Украіна) і фанатыБольш за ўсё дзеці чакалі, вядома, ні салодкую ватуі ні папкорн. Зрабіць сэлфі з кумірам, дакрануцца да яго, узяць аўтограф ціперадаць падарунак — дзеля гэтага некаторыя гатовыя былі самааддана стаяць учарзе гадзінамі. І калі гэты чароўны момант надыходзіў, маладзёны давалі сабеволю: прасілі распісацца на руках, твары, прызнаваліся ў пачуццях і не даваліступіць кроку сваім кумірам.
Дляаўтографаў цела не шкада
Стас
Давыдаў, This is Хорошо (справа)«Я цяпер тыдзень не буду мыцца!», — крычаў хлопчыкпасля абдымкаў са Стасам Давыдавым з шоу «This is Хорошо». Дзеля сэлфі ёнпрыйшоў на мерапрыемства на мыліцах. Карацей, моладзь было не спыніць. Наватахова, якая кожныя пяць хвілін супакойвала натоўп ды нагадвала, хто тутгалоўны, перад народнай любоўю была бяссільна.
Прадстаўнік
LizzzTv (Расія) раздае аўтографы
КаМаДа,
Брэст
Насцэне — блогеры Наталля Кісель, Цілльняшка, Дзіма Масленікаў
Акрамя забаўляльнай часткі, на фестывалі працавалаадукацыйная зона, дзе папулярныя блогеры дзяліліся досведам і расказвалі, якпачаць будаваць бізнэс на ўласным ютуб-канале. Рыхтуйцеся, бацькі, магчыма,новы блогер хутка з'явіцца менавіта ў вашай сям'і! Тым больш, арганізатары«Відака» спадзяюцца праводзіць фестываль і надалей і даганяць краіны-суседкі,дзе ютуб-падзеі ладзяцца ўжо не першы год.