Беларускія біятланісты выйгралі мужчынскую эстафету на чэмпіянаце Расіі
Удзел у гонцы прынялі 14 чацвёрак з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама тры квартэты з нашай краіны. Лепшы рэзультат паказала каманда Беларусь-1 у складзе Антона Смольскага, Максіма Вараб'я, Івана Тулаціна і Дзмітрыя Лазоўскага.