Горлаў: у гэтым годзе перад аграрыямі Беларусі стаіць задача сабраць 11,5 млн тон збожжа
"У гэтым годзе кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача намалаціць збожжа не менш за ўзровень мінулага года. Мы ўзялі за базіс 2025 год, калі намалацілі 11,1 млн т збожжа з улікам усіх фермераў і намалоту рапсу. У гэтым годзе павінны атрымаць не менш. Задача стаіць - 11,5 млн т збожжа. Усё для гэтага ёсць. Аграрыі гатовы да таго, каб выканаць пастаўленыя задачы", - падкрэсліў міністр.