Лыжніца Лобан стала восьмай у гонцы на 20 км на Паралімпіядзе
Першымі на дыстанцыю 20 км адправіліся прадстаўніцы класаў LW10-LW12 (сядзячыя атлеты). Наша Лідзія Лобан паказала вынік 1 гадз 07 мін 22,3 сек і заняла восьмае месца з пятнаццаці ўдзельніц, яе суайчынніца Валянціна Бірыла стала 13-й.