Беларускія паралімпійцы завяршылі выступленні на Гульнях у Італіі з двума медалямі
Абодва медалі нашай камандзе прынёс Раман Свірыдзенка, які заваяваў золата ў спрынце і серабро ў класічнай індывідуальнай гонцы на 10 км сярод стаячых атлетаў з пашкоджаннямі канечнасцей. Таксама 21-гадовы спартсмен заняў 14-е месца ў гонцы раздзельнага старту на 20 км.