Усе тры беларускія цэментныя заводы па выніках студзеня атрымалі чысты прыбытак
Першы месяц года замацаваў высокія вытворча-эканамічныя вынікі 2025-га, абумоўленыя ростам продажаў прадукцыі холдынга. Сістэмная работа па павышэнні якасці, укараненні эфектыўных рашэнняў падтрымлівае стабільны попыт на прадукцыю пад брэндам БЦК і стварае ўмовы для далейшага павелічэння аб'ёмаў вытворчасці, адзначылі ў холдынгу.