Як павінна быць арганізавана работа па ахове працы пры пасяўной кампаніі, нагадалі ў Мінпрацы
У ведамстве падкрэслілі, што работадавец абавязаны ажыццявіць да пачатку правядзення пасяўной падрыхтоўку рабочых месцаў. "Арганізацыя рабочых месцаў павінна забяспечваць бяспеку працы на ўсіх этапах выканання работ. Павінны быць устаноўлены небяспечныя зоны, да якіх трэба аднесці, у тым ліку, зоны работ сельскагаспадарчых машын", - расказалі ў прэс-службе.