Буйлоў і Літвіновіч выйгралі турнір сінхраністаў на другім запар этапе Кубка свету
У фінальным турніры выступілі дуэты з Беларусі, Японіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, ЗША, Нідэрландаў і Францыі. Залатыя медалі лідарам нашай каманды прынёс рэзультат 54,940 бала. Амерыканцаў, якія сталі другімі, Буйлоў і Літвіновіч абышлі на тры ачкі, тройку прызёраў замкнулі азербайджанцы.