ВПС і войскі ППА Беларусі ў гэтым годзе зафіксавалі больш за 70 парушэнняў дзяржграніцы
Чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл прайшоў у ВПС і войсках ППА. Па рашэнні кіраўніка дзяржавы яны пераведзены ў вызначаную ступень боегатоўнасці як у пунктах пастаяннай дыслакацыі, так і ў месцах нясення баявога дзяжурства.