Лыжніца Лобан увайшла ў топ-10 спрынту на зімовай Паралімпіядзе
Удзел у паўфіналах сярод сядзячых спартсменак (класы LW10-LW12) прынялі 12 лепшых дзяўчат па выніках кваліфікацыі, у гэты лік увайшлі і нашы Лідзія Лобан з Валянцінай Бірыла. Абедзве беларускі трапілі ў адзін паўфінал і ў выніку паказалі 4-ы і 6-ы рэзультаты, далей прайшла першая тройка.