Беларус Свірыдзенка стаў чэмпіёнам зімовых Паралімпійскіх гульняў у лыжным спрынце
21-гадовы спартсмен стаў пераможцам у класах LW2-LW9 (стаячыя атлеты з пашкоджаннямі канечнасцей). У кваліфікацыі спрынту Свірыдзенка паказаў толькі 12-ы рэзультат сярод 30 удзельнікаў і заняў апошняе прахадное месца ў наступную стадыю.