"Белавія" адмяніла два рэйсы ў Тэль-Авіў з-за прадаўжэння забароны палётаў
"Авіяцыйныя ўлады Ізраіля прадоўжылі закрыццё паветранай прасторы да 16 сакавіка для замежных авіяперавозчыкаў. У сувязі з гэтым "Белавія" вымушана адмяніць два бліжэйшыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў і назад - 12 і 15 сакавіка", - адзначылі ў прэс-службе.