Чатыры прэтэндэнты на два месцы: у хакейнай экстралізе стартуе раўнд плэй-ін
Удзел у рэгулярным чэмпіянаце экстралігі прынялі 14 каманд. Па выніках 52 тураў адразу ў чвэрцьфінал Кубка Прэзідэнта прайшла мацнейшая шасцёрка - "Юнацтва", салігорскі "Шахцёр", "Віцебск", "Ліда", смаленскі "Славуціч" і жлобінскі "Металург".