Стралок з вінтоўкі Чарноў перамог на турніры "Гран-пры Алтын Мерген" у Шымкенце
Праграму турніру адкрылі спаборніцтвы ў стральбе стоячы з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў у мужчын. Па выніках кваліфікацыі ў васьмёрку мацнейшых трапілі пяцёра беларусаў, у фінале лепшы рэзультат (251,5 бала) паказаў наш Уладзімір Чарноў. Серабро з сумай 247,8 ачка заваяваў яго суайчыннік Ян Чыгілейчык.