Хакеісты мінскага "Дынама" прадаўжаюць выязную серыю ў Сочы
Трэцім сапернікам мінчан на выездзе стане ХК "Сочы", які страціў шанцы на траплянне ў плэй-оф Кубка Гагарына. Сочынцы замыкаюць табліцу Захаду з 40 ачкамі ў актыве, у "зуброў" амаль у два разы больш балаў (78) і трэці радок у канферэнцыі. Сталічны клуб набіраў ачкі ў сямі з васьмі лютаўскіх гульняў, здабыўшы на гэтым адрэзку пяць перамог.