Вызначыліся чарговыя ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Пераможцы стыкавых сустрэч у 1/8 фіналу далучацца да васьмі лепшых клубаў агульнага этапу. Гэта прадстаўнікі англійскай прэм'ер-лігі "Ліверпуль", "Манчэстэр Сіці", лонданскія "Арсенал", "Чэлсі" і "Тотэнхэм", а таксама лідар нямецкай бундэслігі мюнхенская "Баварыя", іспанская "Барселона" і партугальскі "Спортынг" з Лісабона.